Больш года ў гарадскім пасёлку Багушэўск на базе СШ №2 дзейнічае аб’яднанне па інтарэсах “Падлетак”.
Стваральнікам яго з’яўляецца Дзмітрый Васільеў, капітан міліцыі, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўнагадовых Сенненскага РАУС. Пад яго кіраўніцтвам падлеткі збіраюцца два разы на тыдзень, каб сумесна і з карысцю правесці час. Сам Дзмітрый, які 20 год працуе ў органах міліцыі, бачыць неабходнасць такіх гурткоў і заняткаў у школах раёна.
-Наш гурток мае як спартыўную, так і праваазнаямляльную накіраванасць, — каментуе Дзмітрый Васільеў. –Тут праводзяцца агульнаразвіваючыя практыкаванні, спартыўна-забаўляльныя гульні, гурткоўцы вывучаюць тэхніку прыёмаў кікбоксінга і самаабароны, а таксама знаёмяцца з Канстытуцыяй нашай краіны, Адміністрацыйным і Крымінальным кодэксамі, правіламі дарожнага руху. Мы стараемся прапагандаваць здаровы лад жыцця і заняткі фізкультурай.
Асаблівым часам для “Падлеткаў” з’яўляюцца канікулы, якія яны выкарыстоўваюць, каб пашыраць аб’ём заняткаў і наладзіць кантакты з іншымі школьнікамі. Так, на сёлетніх зімовых канікулах багушэўцы пабывалі ў Студзёнкаўскай ДССШ, дзе пазмагаліся ў эстафеце з тутэйшай моладдзю, якую араганізаваў мясцовы настаўнік фізкультуры і спорта Сяргей Быкаў. У гэтай эмацыйнай барацьбе перамагло сяброўства. А ўсё скончылася салодкімі пачастункамі.
Аляксандр ПАДАРОЖНЫ.
НА ЗДЫМКУ: члены гуртка “Падлетак” з салодкімі падарункамі пасля сяброўскай эстафеты ў Студзёнцы.
Фота прадастаўлена Д. Васільевым.
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…