Categories: Соцыум

Члены ініцыятыўнай групы «Родник» сабраліся на сход, на якім падвялі вынікі работы за мінулы год

У пачатку студзеня члены ініцыятыўнай групы «Родник» ГА «БТЧК» сабраліся на сход, дзе падвялі вынікі работы за мінулы год.

Летась актыўныя сенненскія пенсіянеры працягвалі падтрымліваць цесныя сувязі з аддзяленнямі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для пражываючых у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых, што ў в.Багданава “раднікоўцы” правялі навагоднія і калядныя святы, тройчы на працягу мінулага года збіралі  і дастаўлялі састарэлым адзенне. Валанцёры “Родника” з’яўляюцца частымі гасцямі гуртка “Дарніца” аддзялення дзённага знаходжання для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Разам з наведвальнікамі аддзялення займаліся зборам лекавых раслін. Прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое праходзіла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі і было прысвечана рабоце і дасягненням маладых інвалідаў.

Разам з раённай арганізацыяй КПБ і саветам ветэранаў “Родник” удзельнічаў у мітынгах, прысвечаных дню нараджэння У.І.Леніна, 1 Мая і Дню Перамогі. Да 9 Мая ў парку 40-годдзя Перамогі валанцёры падрыхтавалі клумбу і пасадзілі кветкі. У час святкавання Дня Незалежнасці члены ініцыятыўнай групы, сярод якіх большасць – былыя медыкі, правялі акцыю, прысвечаную пытанням здаровага ладу жыцця: вымяралі артэрыяльны ціск, распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй аб барацьбе з курэннем, прафілактыцы цукровага дыябету, скандынаўскай хадзьбы.

Не засталіся ў баку актыўныя пенсіянеры ад раённых, абласных і рэспубліканскіх суботнікаў.

Займаюцца “ранікоўцы” і экскурсійнай дзейнасцю. Толькі ў апошні час ініцыятыўная група наведала гістарычныя і культурныя мясціны Талачыншчыны, святыя месцы ў Жыровічах Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці і Магілёўшчыны, абмянялася вопытам валанцёрскай работы з калегамі з г.Слаўгарад.

Як і на працягу ўсяго тэрміну існавання суполкі, былыя медыкі займаліся ў мінулым годзе абслугоўваннем састарэлых нямоглых людзей і інвалідаў.

Не стаяла ініцыятыўная група ў баку ад палітычнага жыцця краіны. Члены “Родника”, як і прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, прынялі ўдзел у выбарах кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: працавалі ў камісіях на выбарчых участках і ў якасці назіральнікаў.

Усе гэтыя факты агучыла ў сваім  выступленні кіраўнік ініцыятыўнай групы Ніна Мяцеліца. “Мы атрымліваем глыбокае задавальненне ад таго, што нашы веды, навыкі, прафесійны і жыццёвы вопыт запатрабаваныя, вучымся новаму, рэалізуем свае творчыя здольнасці, імкнёмся быць прыкладам для маладога пакалення”, — падкрэсліла яна.

Удзел у рабоце сходу прыняла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Языкова, якая адзначыла, што на працягу сямі гадоў існавання “Родника” ініцыятыўнасць пенсіянераў толькі мацнее, а колькасць іх добрых спраў пастаянна расце. Святлана Языкова заклікала членаў ініцыятыўнай групы прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 575-годдзю Сянно і 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія будуць адзначацца ў бягучым годзе.

Таццяна БУРАКОВА.

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

8 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

9 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

10 часов ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

11 часов ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

1 день ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

1 день ago