Летась актыўныя сенненскія пенсіянеры працягвалі падтрымліваць цесныя сувязі з аддзяленнямі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для пражываючых у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых, што ў в.Багданава “раднікоўцы” правялі навагоднія і калядныя святы, тройчы на працягу мінулага года збіралі і дастаўлялі састарэлым адзенне. Валанцёры “Родника” з’яўляюцца частымі гасцямі гуртка “Дарніца” аддзялення дзённага знаходжання для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Разам з наведвальнікамі аддзялення займаліся зборам лекавых раслін. Прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое праходзіла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі і было прысвечана рабоце і дасягненням маладых інвалідаў.
Разам з раённай арганізацыяй КПБ і саветам ветэранаў “Родник” удзельнічаў у мітынгах, прысвечаных дню нараджэння У.І.Леніна, 1 Мая і Дню Перамогі. Да 9 Мая ў парку 40-годдзя Перамогі валанцёры падрыхтавалі клумбу і пасадзілі кветкі. У час святкавання Дня Незалежнасці члены ініцыятыўнай групы, сярод якіх большасць – былыя медыкі, правялі акцыю, прысвечаную пытанням здаровага ладу жыцця: вымяралі артэрыяльны ціск, распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы з інфармацыяй аб барацьбе з курэннем, прафілактыцы цукровага дыябету, скандынаўскай хадзьбы.
Не засталіся ў баку актыўныя пенсіянеры ад раённых, абласных і рэспубліканскіх суботнікаў.
Займаюцца “ранікоўцы” і экскурсійнай дзейнасцю. Толькі ў апошні час ініцыятыўная група наведала гістарычныя і культурныя мясціны Талачыншчыны, святыя месцы ў Жыровічах Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці і Магілёўшчыны, абмянялася вопытам валанцёрскай работы з калегамі з г.Слаўгарад.
Як і на працягу ўсяго тэрміну існавання суполкі, былыя медыкі займаліся ў мінулым годзе абслугоўваннем састарэлых нямоглых людзей і інвалідаў.
Не стаяла ініцыятыўная група ў баку ад палітычнага жыцця краіны. Члены “Родника”, як і прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, прынялі ўдзел у выбарах кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: працавалі ў камісіях на выбарчых участках і ў якасці назіральнікаў.
Усе гэтыя факты агучыла ў сваім выступленні кіраўнік ініцыятыўнай групы Ніна Мяцеліца. “Мы атрымліваем глыбокае задавальненне ад таго, што нашы веды, навыкі, прафесійны і жыццёвы вопыт запатрабаваныя, вучымся новаму, рэалізуем свае творчыя здольнасці, імкнёмся быць прыкладам для маладога пакалення”, — падкрэсліла яна.
Удзел у рабоце сходу прыняла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святлана Языкова, якая адзначыла, што на працягу сямі гадоў існавання “Родника” ініцыятыўнасць пенсіянераў толькі мацнее, а колькасць іх добрых спраў пастаянна расце. Святлана Языкова заклікала членаў ініцыятыўнай групы прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 575-годдзю Сянно і 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, якія будуць адзначацца ў бягучым годзе.
Таццяна БУРАКОВА.
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…
Корреспондент "ГС" заглянула в спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР». Лагерь работает по трем направлениям: биатлон, греко-римская…
⚡️Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине Сотрудники Поставского РОВД задержали 52-летнего лжесвященника из Литвы. Являясь гражданином…
На озере Рубовское утонул мужчина, сообщили в Сенненском РОЧС. Это первый смертельный случай на воде…
«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница райцентра. Женщина…
Белорусская партия "Белая Русь" дала старт трогательной инициативе, призванной чествовать многодетные семьи и возрождать исконные…