Супрацоўнікі шматлікіх арганізацый, устаноў адукацыі Сенненшчыны, а таксама члены пярвічак ГА «БРСМ» прынялі актыўны ўдзел у штогадовай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».
Пра гэта сведчыць вялікая колькасць падарункаў, якія людзі пакінулі пад ёлкай, што размешчана ў фае райвыканкама. У яркіх каробках, плеценых кошыках – цацкі: для дзяўчынак прыгожыя лялькі, для хлопчыкаў машынкі. Тут можна ўбачыць і наборы развіваючых гульняў, канцылярскія прыналежнасці, прадметы для мастацкай творчасці, адзенне. «Дзеці будуць рады з невялікім падарункам атрымаць і салодкі пачастунак», — адзначае Марына Наваковіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ».
На наступным тыдні сабраныя за час правядзення акцыі падарункі будуць перададзены валанцёрамі дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сямей, а таксама тым, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Не застануцца без увагі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення Сенненскай ЦРБ.
Ці ўдзельнічаеце вы ў акцыі “Цуды на Каляды”? Гэта пытанне мы задалі кіраўнікам арганізацый г.Сянно.
Алена Зелентава, дырэктар Сенненскай СШ №2:
— Наша пярвічная арганізацыя БРСМ у ліку першых падарыла “цуды”. Пад ёлачку паклалі настольную гульню, кнігу, салодкасці.
Сняжана Мяцеліца, галоўны ўрач Сенненскага РЦГЭ:
— Наша ўстанова падарыла дзецям спартыўны інвентар. Мы самі з’яўляемся прыхільнікамі здаровага ладу жыцця і хочам, каб наш прыклад пераймалі іншыя. Ініцыятыўная група, удзельнікамі якой з’яўляюцца работнікі Цэнтра, у акцыі прымае ўдзел не першы год. Падарункі пад ёлку купляем за ўласныя грошы.
Алена Мяцеліца, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:
— Абавязкова ўнясём свой уклад у высакародную справу. Плануем пакласці пад ёлку салодкія падарункі і цацкі. І вядома, кнігі. Як мы лічым, — лепшы падарунак для любога дзіцяці.
Ала ЯКАЎЛЕВА, Таццяна Буракова.
Фота Алы Якаўлевай.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…