Арганізатарам яе ўстаноўкі ў мясцовым парку выступіў сельвыканкам. Узводзілі аб’ект, як кажуць, усім светам. Пару тыдняў спатрэбілася, каб давесці справу да канца. Увесь гульнёвы “інвентар”, а гэта пясочніца, лавачкі, качалка і іншыя так званыя малыя архітэктурныя формы, зроблены з дрэва. З драўляных спілаў выкладзены паркавыя сцяжынкі. Побач разбілі кветнікі. Пакуль яны засыпаны снегам, але вясной і летам яны будуць радаваць вяскоўцаў буйнай квеценню.
Ідэі афармлення новай зоны адпачынку ўвасаблялі ў жыццё сваімі рукамі супрацоўнікі сельскага органа ўлады і іх добраахвотныя памочнікі. Як адзначыў старшыня сельвыканкама Уладзімір Касьянаў, у работах па добраўпарадкаванні гульнёвай пляцоўкі былі задзейнічаны школьнікі Багданаўскай ДССШ, СШ №1 і №2 г.Сянно, Сенненскай школы-інтэрната. Сваю сацыяльную адказнасць праявіў і мясцовы бізнэс — прыватнае прадпрыемства “Барнас” у асобе дырэктара Максіма Івуліна прадаставіла піламатэрыялы.
Наш кар.
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…
Посвятить себя культуре и знаниям — по-другому и не скажешь о профессиональном пути Нины Григорьевны…
Уважаемые работники и ветераны библиотечной системы Сенненского района! Примите самые теплые поздравления с наступающим профессиональным…