В Сенненском районе проходит плановая посадка деревьев

   Саджанцамі хвоі ў канцы мінулага тыдня папоўніўся 74-ы квартал 29-га выдзелу. Менавіта так на мове ляснічых называецца гаспадарчая адзінка ляснога фонду. Але гэты невялікі ўчастак у дваццаць сотак – толькі пачатак сёлетняй планавай пасадкі дрэў.

Згодна з праектам на тэрыторыі Сенненскага лясніцтва супрацоўнікамі прадпрыемства будзе засаджана 9,5 га. Што датычыцца ўсяго раёна, то гэта лічба, як пракаментавала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” Таццяна Шугальская, складзе 82 га. Сярод парод, якімі ўзбагаціцца наш лясны фонд, стануць не толькі папулярныя сосны і елкі, а яшчэ і шэраг лісцяных дрэў. Яны, па словах майстра лесу Сенненскага лясніцтва Мікалая Кашпара, паспрыяюць устойлівасці насаджэнняў і дапамогуць знізіць колькасць пажараў. Адметна і тое, што на плошчы ў 30 га з’явяцца саджанцы, вырашчаныя па фінскай тэхналогіі, якія маюць закрытую карнявую сістэму.

Свой уклад у азеляненне раёна можа зрабіць і любы жадаючы ў рамках акцыі “Пасадзі дрэва”, што праходзіць у гэтыя дні на Сенненшчыне. Неабходна толькі звярнуцца ў аддзел па будаўніцтву і архітэктуры райвыканкама для ўдакладнення месцаў пасадкі. А матэрыялам і прыладамі працы ўсіх бясплатна забяспечыць Багушэўскі лясгас.

Ганна КОРСАКАВА.

НА ЗДЫМКУ: майстры лесу Сенненскага лясніцтва Павел Панамароў і Мікалай КАШПАР.

admin

Recent Posts

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке «Орешника» в Беларусь до конца года

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…

18 часов ago

Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками

Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…

18 часов ago

Межрайонный кубок по пляжному волейболу прошел в Сенно

Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…

18 часов ago

В Сенненском районе на уборке урожая задействованы военные

ОАО «Беленево» в уборке урожая помогают военные. Не первый год люди в форме – надежные…

19 часов ago

Встреча Лукашенко и Путина проходит на Валааме

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин проводят встречу на острове Валаам (Ладожское…

19 часов ago