На яго думку, райцэнтр і іншыя населеныя пункты як належыць не прыбіраюцца. Гразь, пясок – на праезнай частцы і тратуарах вуліц, вакол пляцовак па зборы бытавых адыходаў – смецце, кантэйнеры – перапоўненыя. Не становіцца больш на складах мясцовых відаў паліва. У сувязі з гэтым намесніку старшыні райвыканкама Ігару Мядзведзеву і начальніку аддзела ЖКГ Наталлі Сапрыка дадзена даручэнне “больш шчыльна” заняцца праблемамі арганізацыі працы на прадпрыемстве. Менавіта з гэтым звязаны недапрацоўкі ў камунальнай сферы раёна.
У час аператыўнай нарады абмяркоўваліся магчымыя змяненні ў рабоце педагагічных калектываў школ, пазашкольных устаноў у сувязі з набліжэннем вясновых школьных канікул. Як лічыць Зоя Фаміна, ёсць неабходнасць дапрацаваць усю сістэму работы з дзецьмі ў летні перыяд з тым, каб школьнікі знаходзіліся пад пастаянным кантролем дарослых, былі заняты грамадска-карыснымі справамі.
На парадак дня выходзяць іншыя, не менш важныя праблемы. У прыватнасці, Васілій Чараднік выказаў занепакоенасць у сувязі з ростам пажараў у раёне і ахвяр на іх. І хоць супрацоўнікі РАНС упэўнены, што большасць надзвычайных здарэнняў немагчыма было папярэдзіць, калі размова пра жыццё людзей, трэба рабіць нават немагчымае, каб папярэдзіць бяду.
Наш кар.
Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…
Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…
Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…
Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…
Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…
В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…