Праз малюнак школьнікі праявілі сваю грамадзянскую пазіцыю

 Завяршыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу, які вызначыў лепшыя дзіцячыя малюнкі на экалагічную тэму. Было прадстаўлена 47 работ з большасці школ і дашкольных устаноў Сенненшчыны, што сведчыць не толькі пра цікавасць дзяцей да прыроды, навакольнага асяроддзя. Члены арганізацыйнага камітэта, які быў складзены з прадстаўнікоў экала­гічных службаў, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, адзначылі — школьнікі праявілі  ў конкурсе сваю грама­дзянскую пазіцыю.

Ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў прысуджана два першыя месцы. Імі ўганараваны малюнак «Захаваем зямлю» пяцігадовага Жэні Старчанкі з Ульянавіцкай ДСБШ і работа Марыі Корац «Зімовыя мішуткі». Дзяўчынка наведвае малодшую групу ясляў-сада № 2 г. Сянно. Другім месцам адзначаны малюнак «Беражыце прыроду» Паліны Кекіш. Дзяўчынцы чатыры гады, яна выхаванка навучальнай установы ва Ульянавічах. Трэцяе месца прысуджана Кірылу Пагарэльскаму з ясляў-сада № 1 г. Сянно.

Яшчэ больш складана было вызначыць лепшыя работы ў старэйшай узроставай групе, ад 6 да 10 гадоў. Тут і прэтэндэнтаў на перамогу было больш, і работы вызначаліся разнастайнасцю тэхнікі выканання. У выніку давялося прысуджаць два першыя месцы: 9-гадовай Валерыі Озал з Нямойтаўскай ДСБШ за работу «Я прыроду берагу» і Артуру Плотэру з Ходцаўскай ДССШ. Дарослых уразіла яго работа «Захавай прыроду». Другое месца ў Алены Звярковіч, якая вучыцца ў Беліцкай ДССШ. Сваё стаўленне да сучасных экалагічных праблем яна выказала ў працы «Захаваем для нашых нашчадкаў». Трэціх месцаў прысуджана ажно тры: Лізе Кожар з Беліцкай ДССШ, Нікіце Кісялёву з Машчонскай ДССШ і Вікторыі Праскінай, вучаніцы СШ № 2 г. Сянно.

Як адзначыла Кацярына Хірэвіч, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  і старшыня раённага аргка­мітэта, усе работы, вылучаныя раённым аргкамітэтам, прымуць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 НА ЗДЫМКУ: аргкамітэт за работай.

 

admin

Recent Posts

Сенненцы в числе лучших по результатам республиканского фотоконкурса «В кругу семьи: от малых до великих»

Сенненцы в числе лучших по результатам республиканского фотоконкурса «В кругу семьи: от малых до великих»,…

16 часов ago

Прямую телефонную линию и выездной прием граждан проведет Елена НЕФЁДОВА

29 октября в Сенненском районном исполнительном комитете, с 8.00 до 9.00, «прямую телефонную линию» по…

18 часов ago

Скоро большие выходные. Как белорусы будут работать и отдыхать в ноябре, рассказали в Минтруда

 Как  белорусы будут работать и отдыхать в ноябре, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной…

19 часов ago

Лукашенко и спецпосланник Папы Римского Гуджеротти подтвердили важность диалога для взаимопонимания в мире

 Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с префектом Дикастерии по делам Восточных церквей в Ватикане кардиналом…

20 часов ago

Сельскохозяйственная ярмарка прошла в г.п.Богушевск

Сельскохозяйственная ярмарка прошла в г.п.Богушевск. Жителям и гостям горпоселка был представлен широкий выбор продукции: овощи,…

22 часа ago

В Сенно горел автомобиль

Сообщение о загорании легкового автомобиля «КИА РИО» 2015 года выпуска поступило спасателям вчера в 6.17.…

23 часа ago