Кожны год да Дня абаронцаў Айчыны юныя машканцы, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах «Красота своими руками» і «Пестрый лоскуток» Сенненскага РЦДіМ, робяць падарункі для сваіх бацькоў і братоў.
І гэты год не стаў выключэннем. Вось толькі адрасатамі сёлета стануць яшчэ і ваеннаслужачыя. Але ўсё па парадку. Юныя сенненцы прымаюць удзел у абласным адкрытым конкурсе дзіцячай творчасці «Привет солдату». Ён прадугледжвае стварэнне рукатворных прэзентаў, якія 23 лютага будуць уручаны ваеннаслужачым 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, а таксама ваеннага камісарыята Сенненскага раёна. Машканцамі было прынята рашэнне стварыць паштоўкі.
Як адзначыла Таццяна Каранеўская, настаўнік працоўнага навучання, педагог дадатковай адукацыі аб’яднанняў па інтарэсах, у якіх займаюцца яе падапечныя, гэта цудоўны конкурс, які дае магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам праявіць фантазію. «Больш таго, ён прымеркаваны да Года гістарычнай памяці і святкавання Дня абаронцаў Айчыны і прызваны аб’яднаць дзяцей і падлеткаў з дапамогай разнастайных відаў мастацкай творчасці на аснове прынцыпаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення», —гаварыла Таццяна Паўлаўна.
Ствараючы паштоўкі, дзеці выкарыстоўвалі паперу, мешкавіну, гузікі, бісер, а таксама кавалачкі тканіны, з якой шыюць форму для ваенных. Як прызналіся школьнікі, менавіта элементы камуфляжу ўносяць своеасаблівы каларыт у іх адкрытыя пісьмы.
С замілаваннем можна глядзець на паштоўкі. Бачна, што дзеці стараліся. Сваімі работамі яны дзякуюць ваеннаслужачым за мірнае неба, безваеннае дзяцінства. З гонарам адзначаюць, што яны таксама патрыёты сваёй радзімы, з устоянымі маральнымі каштоўнасцямі, закладзенымі настаўнікамі, бацькамі. Яны спадзяюцца, што іх паштоўкі будуць годна ацэнены членамі журы і ўжо заўтра іх уручаць ваеннаслужачым.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Машканскай школай.
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…
Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…
ОАО «Беленево» в уборке урожая помогают военные. Не первый год люди в форме – надежные…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин проводят встречу на острове Валаам (Ладожское…
Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко сегодня направится с рабочим визитом в Российскую Федерацию. Об этом…