Выстава падрыхтавана сумесна з раённай арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане.
Першымі наведалі яе навучэнцы Сенненскай школы-інтэрната. Старшы навуковы супрацоўнік музея Валерыя Алецкая пазнаёміла дзяцей з экспанатамі, расказала іх гісторыю, паведаміла пра некаторыя падзеі і факты афганскай вайны.
Экскурсія пачалася са знаёмства са стэндам, на якім значацца прозвішчы ўраджэнцаў Сенненшчыны, што выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Прозвішчы і фотаздымкі тых, хто не вярнуўся дамоў, змешчаны на асобным стэндзе. Спецыяльны раздзел экспазіцыі прысвечаны Аляксандру Звярковічу, лёс якога шмат гадоў быў невядомы. Сярод іншых экспанатаў раздзела – паведамленне бацькам Аляксандра аб тым, што іх сын прапаў без вестак.
На выставе сабраны, у тым ліку і з дапамогай Віцебскага абласнога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў, некаторыя рэчы, якімі карысталіся савецкія салдаты і афіцэры ў час ваенных дзеянняў. Напрыклад, панама, што з’яўлялася часткай ваеннага абмундзіравання воінаў-афганцаў. Мадэль гэтага галаўнога ўбору была распрацавана спецыяльна для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах гарачага клімату. На адным са стэндаў вучні ўбачылі афгані, грошы, якія і да гэтага часу з’яўляюцца нацыянальнай валютай Афганістана.
Уважліва слухалі падлеткі расказ пра баявыя ўзнагароды, што былі ўведзены для заахвочвання савецкіх салдат афганскай дзяржавай. З цікавасцю разглядалі асколкі снарадаў і мін, прызначаных для знішчэння жывой сілы праціўніка ў “зялёнцы”. Зацікавіла наведвальнікаў музея і брашура-памятка з рэкамендацыямі, як паводзіць сябе савецкаму салдату на тэрыторыі Афганістана.
У канцы экскурсіі выхаванцам школы-інтэрната быў прадэманстраваны дакументальны фільм, зняты ў час ваенных дзеянняў. Выхаваўчы эфект гэтага відэароліка адчуваўся па тым, як уважліва глядзелі школьнікі на экран, дзе паказвалі савецкіх салдат, якія, магчыма, праз дзень ці месяц загінулі ў чужой краіне.
Як адзначыла Валерыя Алецкая, у музеі распрацаваны цыкл урокаў-экскурсій па дадзенай тэматыцы.
Таццяна Буракова.
В Беларуси с 16 ноября вступает в силу обновленное положение о порядке проведения государственного технического…
Со станции Минск-Пассажирский в первый рейс отправился фирменный поезд №2 Минск - Москва "Беларусь", состоящий…
В своей трудовой практике Виктория Астровская, помощник врача Белицкой АВОП, примерила не только белый халат,…
В эти дни здесь обустраивают безбарьерную среду, чтобы ожидание транспорта было удобнее для людей с…
Правительство России продлило ввоз товаров из Беларуси в соответствии с национальной системой подтверждения ожидания поставки…
Открытое первенство по летнему биатлону Сенненской СДЮШОР на призы Петра Ивашко, трехкратного чемпиона мира по…