Першай спробай «выхаду ў свет» было правядзенне маладым бібліятэкарам «Калядак». Мерапрыемства атрымалася непрацяглае, але цікавае.
Марына, як новы работнік, імкнецца даведацца пра чытацкія інтарэсы і прыхільнасці наведвальнікаў бібліятэкі, каб дапамагчы ў выбары літаратуры. Заўсёднікі ўстановы, якія бачаць і цэняць намаганні дзяўчыны актывізаваць жыццё ў родных мясцінах (Марына родам з в.Дольдзева, што недалёка ад Ульянавічаў), стараюцца падтрымаць яе. Як падтрымалі, напрыклад, ідэю правядзення свята да дня закаханых. Многія ў вёсцы нават не чакалі, што назбіраецца поўная зала гледачоў і адначасова ўдзельнікаў мерапрыемства. Ні адзін з прысутных не застаўся незаўважаным. Вядучыя свята (асабліва ўсім спадабаўся Купідон) — вучні Ульянавіцкай школы — літаральна кожнага запрасілі да ўдзелу ў гульнях і конкурсах і аддзячылі шматлікімі прызамі, валянцінкамі, цукеркамі, шакаладкамі. Усім прыйшліся па душы і песні ў выкананні школьнікаў.
А вяскоўцы старэйшага пакалення падзяліліся ўспамінамі пра сваю маладосць і першае каханне.
Таццяна Буракова
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…
Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…