Самарэалізацыя магчыма і ў сельскай бібліятэцы

Вельмі ўдала распачала сваю працоўную дзейнасць ва Ульянавіцкай бібліятэцы Марына Гарбачова. Дзяўчына працуе тут толькі з верасня мінулага года, а жыццё сельскай установы культуры  прыкметна ажывілася, расказала пенсіянерка, былая настаўніца Альбіна Ніканораўна Краўчанка, якая звярнулася ў рэдакцыю ад імя жыхароў в.Ульянавічы.

Першай спробай «выхаду ў свет» было правядзенне маладым бібліятэкарам «Калядак». Мерапрыемства атрымалася непрацяглае, але цікавае.

Марына, як новы работнік, імкнецца даведацца пра чытацкія інтарэсы і прыхільнасці наведвальнікаў бібліятэкі, каб дапамагчы ў выбары літаратуры. Заўсёднікі ўстановы, якія бачаць і цэняць намаганні дзяўчыны актывізаваць жыццё ў родных мясцінах (Марына родам з в.Дольдзева, што недалёка ад Ульянавічаў), стараюцца падтрымаць яе. Як падтрымалі, напрыклад, ідэю правя­дзення свята да дня закаханых. Многія ў вёсцы нават не чакалі, што назбіраецца поўная зала гледачоў і адначасова ўдзельнікаў мерапрыемства. Ні адзін з прысутных не застаўся незаўважаным. Вядучыя свята (асабліва ўсім спадабаўся Купідон) — вучні Ульянавіцкай школы — літаральна кожнага запрасілі да ўдзелу ў гульнях і конкурсах і аддзячылі шматлікімі прызамі, валянцінкамі, цукеркамі, шакаладкамі. Усім прыйшліся па душы і песні ў выкананні школьнікаў.

А вяскоўцы старэйшага пакалення падзяліліся ўспамінамі пра сваю маладосць і першае каханне.

 Таццяна Буракова

admin

Recent Posts

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

20 часов ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

21 час ago

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности

Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…

22 часа ago

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

2 дня ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

2 дня ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

2 дня ago