Сенненка создает необычные светильники своими руками

Пагадзіцеся, што творчых людзей, якія вышываюць, вяжуць і шыюць   шмат. Пра многіх з іх мы пісалі на старонках раённага выдання. Сёння хочацца пазнаёміць чытача з творчасцю сенненкі Алесі Уладзіміравай, якая ўручную вырабляе інтэр’ерныя свяцільнікі, а таксама ўнікальныя аксэсуары для ўпрыгожвання прычосак. 

 

Жанчына ўпэўнена, што кожная рэч павінна несці за сабой гісторыю, якая будзе надаваць вырабу непаўторную глыбіню і ўнікальнасць.

Гледзячы на гэтыя вырабы, адразу і не скажаш, што зай­маецца таленавітая жанчына гэтым рамяством адносна нядаўна. Менш чым год назад на абшарах інтэрнэту яна ўбачыла некалькі прыкладаў, як можна зрабіць самастойна свяцільнік і проста не змагла не паспрабаваць сябе ў гэтым напрамку. Тым больш, жанчына заўсёды цікавілася творчасцю і на працягу ўсяго жыцця нешта вырабляла ды шыла. За час, які жанчына займаецца вырабам свяцільнікаў, яна змагла ўпрыгожыць інтэр’ер не толькі свайго дома, але і дамоў сваякоў, знаёмых.

— Усе родныя падзяляюць маё захапленне. Часта про­сяць нешта змайстраваць, ды і я імкнуся напярэдадні святаў парадаваць блізкіх  ўнікальнымі падарункамі, — кажа мая суразмоўца.

Напрыклад, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны плануе зрабіць свяцільнікі ў выглядзе мужчынскай кашулі, якія абавязкова падорыць сваім блізкім і знаёмым.

Тэхніку, як і ўвесь працэс стварэння абажураў, жанчына асвоіла самастойна. Праца над кветачкамі пачынаецца з вырабу каркаса, які потым ператвараецца ў сцеблы.  Каб надаць патрэбную форму пялёсткам, у ход ідзе будаўнічы фен, а затым гарачы клей. Безумоўна, гэтыя рэчы выглядаюць вельмі прывабна і далікатна, але патрабуюць не толькі творчага падыходу і фантазіі, а і пэўных навыкаў  у электрыцы і рабоце з металам. Гэта не стала перашкодай на творчым шляху Алесі Уладзіміравай.

Працэс стварэння таршэраў настолькі зацягнуў жанчыну, што зараз яна і не ўяўляе сваё жыццё без любімага захаплення. А гэта і не дзіўна. Бо такія рукатворныя рэчы не толькі выконваюць функцыю дэкору, але і карысны ў побыце.

Не менш актуальны і аксэсуары для валасоў, якія таксама вырабляе таленавітая  майстрыха. Гэта дужа займальны працэс, у выніку якога з аднаго і таго ж матэрыялу могуць атрымлівацца абсалютна розныя вырабы. Ад простых рызіначак да больш складаных, упрыгожаных бусінамі ці атласнай стужкай.

У сваёй дзейнасці Алеся не спыняецца. Творчых задумак у майстрыхі нямала, чаго не скажаш пра вольны час. Але калі па-сапраўднаму гарэць сваёй справай, то і час выкраіць можна, упэўнена мая суразмоўца.  

Калі азірнуцца назад, то можна зразумець, што творчасць суправаджала жанчыну заўсёды. Шмат чаму навучылася ў бабулі, якая рабіла прыгожыя рэчы сваімі рукамі.

— Мне вельмі падабаецца тое, чым я займаюся. Вынік працы натхняе на новыя дасягненні, а падтрымка родных — акрыляе, — кажа Алеся Уладзімірава. 

Дарэчы, матэрыял з якого жанчына вырабляе кветкі, з’яўляецца экалагічна чыстым, што робіць іх яшчэ больш прывабнымі. Сыравіну для стварэння свяцільнікаў яна заказвае з Расіі.

Гэтай справай пачала цікавіцца і яе трынаццацігадовая дачка Ульяна. Дзяўчынка ў вольны час не прапускае магчымасці дапамагчы маці.

У асноўным жанчына вырабляе свяцільнікі ў выглядзе кветак, але і герояў з мульт­фільмаў у калекцыі Алесі Уладзіміравай таксама можна ўбачыць. Гэта і совы, знакамітыя лялькі барбі і шмат іншага.

У будучым жанчына плануе ператварыць захапленне ў працу, каб радаваць унікальнымі рэчамі не толькі сваіх знаёмых і родных, але і ўсіх жадаючых.

Ксенія КРУПСКАЯ.

Фота аўтара і з лічнага архіву А.Уладзіміравай.

 

 

admin

Recent Posts

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

8 минут ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

3 часа ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

5 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

5 часов ago

Праздник «Купалье» в Александрии. Каким он будет в этом году?

Выставка-ярмарка "Купальскае дрэва жыцця" войдет в число самых массовых и зрелищных мероприятий на празднике "Купалье"…

5 часов ago

Как используют цифровые технологии в организациях Витебщины

Об использовании цифровых технологий организациями в Витебской области в 2024 году В государственном статистическом наблюдении по…

6 часов ago