Члены прэзідыума вось ужо каторы год у хрышчэнскія дні наведваюцца да састарэлых адзінокіх людзей, якія знаходзяцца ў сацыяльных установах. Сёлета пачалі з аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых, што размешчана ў аг. Багданава.
Прыехалі не з пустымі рукамі, бо напярэдадні звярнуліся да ўсіх сяброў арганізацыі з просьбай дапамагчы састарэлым, што знаходзяцца ў сацыяльных установах. Нехта прапанаваў грошы, на якія закупілі мыйныя сродкі, сродкі гігіены, нехта прынёс адзенне.
— Большасць людзей, што ўтрымліваюцца ў аддзяленні, адзінокія. Многія маюць адносна невысокую пенсію. І хоць дзяржава не пакінула іх без увагі, прадаставіла дах над галавой, добрыя ўмовы пражывання, гуманітарная дапамога будзе таксама дарэчы, — лічыць Тамара Смірнова, член прэзідыума раённай арганізацыі БСЖ, дырэктар ТЦСАН. Яна разам з загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Таццянай Манкевіч, якая ўзначальвае пярвічку, прывезла гуманітарны груз у Багданава.
Прыехалі да састарэлых насельнікаў аддзялення і самадзейныя артысты, у прыватнасці, Браніслава Жаўтабрухава. Яна, дарэчы, таксама з’яўляецца членам грамадскай арганізацыі, часта выступае са сцэны. Таму самадзейнай артыстцы хутка ўдалося «завесці» аўдыторыю. Ёй сталі падпяваць, успомнілі народныя песні, у тым ліку абрадавыя.
Вось так, па-жаночы цёпла і шчыра, прайшла гэтая сустрэча. Мяркуецца, што актывісткі жаночага грамадскага аб’яднання ў бліжэйшыя дні наведаюцца ва ўсе сацыяльныя ўстановы раёна.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ
Здымкі аўтара
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…
На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…
Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…
В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя…
⚡️По доброй традиции, в рамках республиканской акции "Наши дети", в гости к воспитанникам Сенненского детского…