Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, члены Моладзевай палаты дапамагаюць адзінокім пенсіянерам, ветэранам вайны і працы, дарожнікам і іншым спецыялізаваным службам чысціць двары і тэрыторыі ад выпаўшых ападкаў.
Зіма добра сыпанула снегам. Дзятве, канешне, гэта толькі ў радасць: снегавіка зляпіць ці крэпасць пабудаваць матэрыялу дастаткова. А вось людзям сталага ўзросту гурбы снегу — немалыя клопаты. Асабліва гэта праблема для ўладальнікаў прыватных дамоў, каля якіх утварыліся вялікія суметы. Двор можа занесці так, што і дзверы на вуліцу не адчыніш.
У такім выпадку на дапамогу спяшаецца «снежны дэсант» з ліку актывістаў пярвічак моладзевай арганізацыі. Ён створаны ва ўсіх школах раёна. Так, члены пярвічкі БРСМ «Юнацтва» СШ №1 г.Сянно расчысцілі ад снегу двор ветэрана педагагічнай працы Яўгеніі Серафімаўны Толкач.
— Для нас гэта толькі ў радасць — дапамагаць ветэранам вайны, працы, адзінокім пенсіянерам, — падзяліліся дзеці. — І такія людзі з усёй душой удзячны нам, маладому пакаленню, якое пра іх не забываецца.
Моладзь Сенненшчыны прымае ўдзел у абласной акцыі «Чысты двор маёй установы». Моладзевыя парламентарыі аб’явілі акцыю, якая заклікае дапамагчы ўстановам адукацыі з цяжкасцямі, што былі створаны ў выніку моцных снегападаў. Валанцёры фарміруюць у сваіх установах адукацыі атрады або групы, якія займаюцца расчысткай прышкольнай тэрыторыі.
Ірына ХАСАНАВА
На здымку: «Снежны дэсант» у Я.С. Толкач; вучні Ульянавіцскай школы чысцяць ад снегу тэрыторыю ўстановы.
Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…
В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…
Голубой берет и форменная тельняшка – не просто вещи для меня, в первую очередь –…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…
Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…