Categories: Соцыум

Более 40 лет посвятил себя системе образования Александр Кисляков

Ён не толькі вучыў, ён натхняў фантазіраваць, развіваў у сваіх вучняў такія якасці, як уважлівасць, старальнасць — менавіта такімі словамі сёння характарызуюць свайго былога калегу, настаўніка працоўнага навучання Аляксандра Кіслякова, калектыў Сенненскага дзіцячага дома.

З нядаўняга часу мужчына не працуе. «Пайшоў на заслужаны адпачынак — рашэнне, прынятае самім, — расказвае дырэктар установы Ганна Броўка. – Аднак, будучы на пенсіі, ён колькі гадоў яшчэ выкладаў».

Так склалася, што пра настаўнікаў працоўнага навучання гавораць мала. Але менавіта на іх уроках хлопчыкі ўпершыню бяруць у рукі інструменты і вучацца працаваць з імі, забіваюць свой першы цвік, вырабляюць таўкач для пюрэ і гэтак далей, а потым ганарацца гэтым. Любоў да працы, уменне абыходзіцца з драўнінай застаецца з імі — а менавіта гэта і было галоўным для Аляксандра Кіслякова. Ён  прафесіянал сваёй справы, якой прысвяціў усё сваё жыццё, 43 гады з якіх аддаў Сенненскаму дзіцячаму дому.

Пачынаў Аляксандр Арка­дзьевіч у 1981 годзе ў якасці выхавальніка, установа адукацыі тады называлася Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот, і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Потым настаўнічаў. З 2002-га, калі тут ужо на працягу трох гадоў паспяхова рэалізоўваўся праект «Школа-фабрыка» пры падтрымцы італьянскіх спонсараў, Аляксандр Кіслякоў стаў працаваць майстрам вытворчага навучання.

Яго былыя калегі ўзгадваюць, што за 22 гады работы праекта прафесійную адукацыю па спецыяльнасці сталяр атрымалі больш за 200 выхаванцаў. А калі гаварыць пра прадукцыю ў лічбах, то на ўроках было выраблена больш за 500 адзінак табурэтак, лавак, сталоў і столікаў рознай канструкцыі і камплектаў садовай мэблі. Для ўласных патрэб і іншых устаноў адукацыі было выраблена больш за 250 ложкаў, каля 300 вулляў.

«Аляксандр Кіслякоў быў прыкладам для нашых выхаванцаў, — адзначае Ганна Броўка. – Яго любілі дзеці за прастату, адкрытасць. Ён да кожнага мог знайсці падыход, нават да самага складанага дзіцяці».

Творчасць — гэта вялікая рухаючая сіла: школьная майстэрня заўсёды была напоўнена дзецьмі, прыходзілі і дзяўчынкі. Мала зрабіць, трэба ў кожную рэч укласці часцінку сваёй душы — пасыл, які на кожным уроку задаваў сваім вучням Аляксандр Кіслякоў.

На шматлікіх мерапрыемствах выхаванцы дзіцячага дома дзякуюць людзям, якія прыязджаюць да іх з дабрачыннай міссіяй. Так традыцыйна склалася, што ў якасці падарунка ўручаюць рэчы, зробленыя сваімі рукамі. Мініяцюрныя драўляныя шкатулкі, напоўненыя толькі добрымі эмоцыямі, вырабленыя пад кіраўніцтвам Аляксандра Кіслякова, сёння ў розных куточках Беларусі, а таксама краінах бліжняга замежжа радуюць людзей.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

admin

Recent Posts

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

14 минут ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

2 часа ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

4 часа ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

21 час ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

21 час ago

Правильно организовать охранную деятельность

Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…

21 час ago