У рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у адміністрацыйным будынку прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раёне адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юным сенненцам, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту.

Свой першы дакумент, што сведчыць аб прыналежнасці да грамадзянства Беларусі, з рук намесніка старшыні райвыканкама Зоі Фаміной атрымалі 7 школьнікаў навучальных устаноў райцэнтра, гарадскога пасёлка Багушэўск і некаторых сельскіх школ. Сярод іх выдатнікі вучобы, спартсмены, таленавітыя маладыя людзі, лідары школьнага жыцця, пераможцы прадметных алімпіяд, актывісты ГА “БРСМ”. Разам з пашпартам кожнаму з юнакоў і дзяўчат уручылі падарачнае выданне “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

 Акрамя таго, 11 чалавек, актывісты моладзевай пярвічкі другой гарадской школы, у той дзень атрымалі членскія білеты і значкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

 Святочны настрой прысутным падаравала вучаніца другой сенненскай школы Аляксандра Белаусава, якая выканала песню пра Беларусь. Пасля чаго школьнікаў чакалі чаяванне і экскурсія па адміністрацыйнаму будынку прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Сенненскім раённе, якую правяла яго дырэктар Алена Кошалева. Там маладыя людзі маглі пазнаёміцца з кніжнай экспазіцыяй пра Сенненшчыну і Беларусь. Тым самым далучыўшыся да рэспубліканскага флэшмоба «Буккроссінг», які сумесна праводзіць Союз пісьменнікаў Беларусі и БРСМ. Асноўная задача праекта — далучэнне моладзі да чытання кніг беларускіх аўтараў на роднай мове, вывучэнне гісторыі суверэннай Беларусі, выхаванне грамадзяніна, патрыёта. Наведалі моладзевыя лідары і раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

Прыемна адзначыць, што тыдзень назад наша зямлячка была запрошана ў Мінск у “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці”, які знаходзіцца каля рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вучаніца СШ №1 г.Сянно Вера Аднарогая разам з іншымі выдатнікамі вучобы, пераможцамі прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў краіны ўдастоілася гонару атрымаць пашпарт з рук намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідента Рэспублікі Беларусь Ігара Бузоўскага і першага сакратара цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Андрэя Белякова.

Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

9 часов ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

9 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

9 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

13 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

14 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

15 часов ago