Штогод 21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць нашай беларускай мовы, яе гісторыю і культурную значнасць.
Ад віктарын да акцый: шэраг тэматычных мерапрыемстваў прайшоў ва ўсіх установах адукацыі раёна. Па словах намесніка дырэктара СШ № 1 г.Сянно Таццяны Кучынскай, у школе была арганізавана выстава кніг «Родная мова – крыніца празрыстая». Праверыць свае веды па літуратуры, гісторыі запрашала віктарына «Ведаеш ці не?». Школьнікі ўзгадалі цікавыя факты пра вядомых пісьменнікаў, узбагацілі свой слоўнікавы запас. Асабліва запамінальным стала наведванне школьнага этнаграфічнага музея, пасля чаго ў казку «Лёгкі хлеб» вучняў запрасіла батлейка.
Не менш насычаным выдаўся тэматычны тыдзень і ў Беліцкай сярэдняй школе, падзялілася настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вольга Чарнышкова. Традыцыйна ў музейнай экспазіцыі «Сялянская хатка» прайшло пазакласнае мерапрыемства. Навучэнка 8 класа, юны экскурсавод Арына Шыбека правяла экскурсію «Быт селяніна». На працягу 5 дзён школьнікі ўдзельнічалі ў акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». Навучэнцы пачатковых класаў з вялікім задавальненнем спрабавалі свае сілы ў конкурсе малюнкаў «Мая Радзіма — Беларусь», 5-7 класаў — у віктарыне «Моўныя скарбы роднага краю». Старшакласнікамі была падрыхтавана пазнавальная гульня-падарожжа «Ад знакаў да літар».
Шэраг мерапрыемстваў правялі і супрацоўнікі раённай бібліятэкі. Так, іх удзельнікамі сталі атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна.
Вольга КАРПАВА.
Президент Национального олимпийского комитета Виктор Лукашенко поздравил команду по прыжкам на батуте с успехом на…
Ноябрь на неделе проявит свой переменчивый характер, чередуя морозную свежесть с осенним теплом. Об этом…
В центре особого внимания Госавтоинспекции - безопасность подрастающего поколения. Так, на Сенненщине стартовало республиканское профилактическое мероприятие…
Шкловский район не в идеальном состоянии, но он может служить образцом для районов среднего уровня…
С момента включения первого энергоблока в объединенную энергосистему Беларуси суммарная выработка Белорусской атомной электростанции достигла…
Министр экономики Юрий Чеботарь утвердил план мероприятий Белорусской недели предпринимательства - 2026, которая пройдет с…