Подведены итоги районного турнира по волейболу

Пераможцамі традыцыйнага для раёна турніра па валейболе, які штогод праводзіцца сярод каманд працоўных калектываў, сталі валейбалісты аддзела па адукацыі райвыканкама. Камандзе ўручаны пераходны кубак, валейбалістам – медалі.

Каманда-пераможца

 У ліку прызёраў каманды  РАНС і сектара спорту і турызму райвыканкама. Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва арганізатары адзначылі граматамі і сувенірамі найлепшага і самага каштоўнага валейбалістаў турніру. Імі сталі Павел Распорскі (аддзел адукацыі) і Мікалай Долатаў (сектар спорту і турызму). Самым актыўным балельшчыкам прызнаны Юрый Дубавец.

 Турнір доўжыўся амаль месяц. На жаль, колькасць каманд-удзельніц зменшылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі, што, зрэшты, вытлумачальна. Затое ў валейбалістаў, якія ўдзельнічалі ў турніры, прыкметна павысіўся ўзровень майстэрства, вырасла цікавасць да турніру з боку балельшчыкаў і грамадскасці. Дакладней, грамадскіх арганізацый, якія таксама далучыліся да падтрымкі турніру, заснаваўшы для яго ўдзельнікаў некалькі намінацый.

Зоя Фаміна і Анастасія, Сяргей, Павел Распорскія

 Раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” уганаравала Распорскіх. На турніры носьбіты гэтага прозвішча выступалі ажно за тры каманды. Адзначаны начальнік раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Алег Дзяшкевіч. Афіцэр міліцыі не толькі рэгулярна наведваўся на гульні каманды як балельшчык, але пры неабходнасці выходзіў на пляцоўку ў якасці гульца. Грамадская арганізацыя падтрымала таксама Уладзіслава Янукова, які стаў адкрыццём турніра, адзначыла самага справядлівага суддзю Уладзіміра Дубаўца. Маючы за плячыма шаноўныя гады, ён не так даўно яшчэ апранаў спартыўную форму для ўдзелу ў валейбольных баталіях.

Галоўнае жаночае аб’яднанне (БСЖ) і яго раённая арганізацыя таксама не пакінулі без увагі валейбольны турнір, адзначыўшы гульню Анастасіі Распорскай і Алены Яфімавай. Жанчыны выступалі за каманды сектара спорту і турызму і аддзела Дэпартамента аховы.

 Вітаючы ўдзельнікаў і пераможцаў спаборніцтваў, балельшчыкаў і суддзяў, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, якая выказвала сваё меркаванне і ад імя раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, адзначыла, што здаровы лад жыцця, масавы спорт – гэта прыярытэтны напрамак дзяржаўнай палітыкі, ідэалогія Рэспублікі Беларусь, падтрыманая грамадскасцю і ўсімі жыхарамі краіны і раёна. Іх эфектыўнасць пацвярджаецца штодня, у тым ліку турнірам, вынікі якога толькі што падведзены.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

  Фота прадастаўлены сектарам спорту і турызму райвыканкама.

 

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

12 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

13 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

14 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

16 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

19 часов ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

1 день ago