У 2015-м жыхарка аграгарадка Студзёнка Алена Пагарэльская адзначыць юбілей — 30-годдзе сваёй працы ў сельскай гаспадарцы. У ААТ «Студзёнка» (тады  калгас імя Кірава) яна прыйшла адразу пасля заканчэння Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума  ў далёкім 1985 годзе. З 2000 года і па сённяшні дзень Алена Пятроўна загадвае цэнтральным складам сельгаспрадпрыемства.

На яе адказназнасці — захаванне камбікармоў, ядахімікатаў і, канешне, насення — асновы будучага ўраджаю. У засеках пад пільным наглядам Алены Пятроўны — 261 тона зерня ячменю, усё акуратна рассартыравана і пазначана інфармацыйнымі таблічкамі. Ва ўсіх васьмі складскіх памяшканнях пануе парадак.
У час пасяўной і ўборачнай кампаній клопату дабаўляецца. Але і зімой, прызнаецца Алена Пятроўна, без працы сядзець не прыходзіцца. Трэба выдаць кармы, добраўпарадкаваць прылягаючую тэрыторыю, праверыць умовы захоўвання даверанага ёй насення. Нягледзячы, што пад яе началам працуе брыгада з 4 чалавек, яна прывыкла ўсё рабіць добрасумленна і правяраць асабіста. Мабыць таму, у сферы сваёй дзейнасці Алена Пагарэльская лічыцца адной з лепшых у раёне. Гэта пацвярджае і начальнік раённай інспекцыі аховы раслін Алег Кісель.
У вольны ж час Алена Пятроўна любіць займацца вязаннем і чытаць газеты. Да слова, спадарыня Пагарэльская з’яўляецца адданай і пастаяннай падпісчыцай «Голасу Сенненшчыны».

Наш кар.  
Фота Алы ЯКАЎЛЕВАЙ.

admin

Recent Posts

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

20 часов ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

21 час ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

23 часа ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают арарии в Беларуси. На…

2 дня ago