Соревнования по пауэрлифтингу прошли в Сенно

У мінулую суботу прайшоў адкрыты турнір па класічным жыме лежачы, станавай цязе, народным жыме «Кубак Сянно».

 

Атлеты з усіх абласцей нашай краіны, а гэта каля 50 удзельнікаў, адстойвалі права называцца мацнейшымі. Тытулаваныя спартсмены, чэмпіёны рэспублікі, рэкардсмены ў розных федэрацыях у гэты дзень выходзілі на памост. Сярод іх былі як мужчыны, так і жанчыны. У прыватнасці, 10 прадстаўніц прыгожай паловы дэманстравалі сваю моц.  

  

Спартыўнае мерапрыемства па паўэрліфтынгу такога плану ў раёне праходзіць у другі раз. Прыемна адзначыць, што некаторым яго ўдзельнікам знаёма Сенненшчына, бо ў мінулым годзе яны прыязджалі сюды на Кубак Беларусі па паўэрліфтынгу і сілавым відам спорту «Жымавічок».

Сярод іх Роза Акопджанян, Дар’я Цыганкова, Стас Багаўтдзінаў, Мікалай Парабанюк, Вікторыя Паўловіч і іншыя. Для Юліі Цыганковай з Магілёва леташнія спаборніцтвы сталі дэбютнымі. Як адзначыла дзяўчына, адпраўной кропкай у «моцны» спорт.
 

Аляксандр Ляоненка з Гомеля на чарговыя заваяванні спартыўных вяршыняў прыехаў на Сенненшчыну ўпершыню. Быў здзіўлены таму, што такі невялічкі гарадок становіцца прыцягненнем атлетаў з усёй Беларусі. Вялікая заслуга ў гэтым Максіма Янукова, дырэктара Сенненскай СДЮШАР, і Дзмітрыя Абакумава, прадстаўніка федэрацыі  БФБП па Віцебскай вобласці. Яны добра вядомы ў раёне як прыхільнікі сілавога віду спорту.

Дарэчы, іх выступленні на «Кубку Сянно» прайшлі на высокім узроўні. Максім Янукоў у сваёй вагавай катэгорыі 90 кг заняў першае месца ў народным жыме штангі лежачы. Дзмітрый Абакумаў стаў першым у класічным і народным жыме штангі лежачы (да 82,5 кг).

  Пераможцы і прызёры ў сваіх вагавых катэгорыях былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі. Кубкі і прызы ад спонсара мерапрыемства, магазіна спартыўнага харчавання «Эксперт-спорт», атрымалі ўладальнікі абсалютнага першынства.

Так, абсалютным пераможцам у жыме штангі лежачы стаў Васілій Раманоўскі з Віцебска, падняўшы спартыўны снарад у 215 кг. Сярод жанчын – Дар’я Цыганкова з Мінска, 97,5 кг. У станавай цязе абсалютнае першынства ў Антона Малярэвіча, Мінск. Ён пацягнуў штангу вагой 330 кг. Сярод жанчын – Дар’я Домчанка, Паставы. Яе вынік – 117,5 кг. У народным жыме роўных не было Андрэю Ермаловічу з Лепеля. Ён паціснуў штангу вагой 115 кг на 38 раз.

Па словах Максіма Янукова, наступныя спаборніцтвы па паўэрліфтынгу ў Сянне запланаваны ў красавіку. Спартсмены зноў з’едуцца памерыцца сілай. Балельшчыкі будуць чакаць, бо як адзначалі тыя, хто прыйшоў падтрымаць атлетаў, паўэрліфтынг – від спорту моцных духам і целам людзей. Іх выступленні годныя захаплення і апладысментаў.

  

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…

58 минут ago

Начал работу спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР»

Корреспондент "ГС" заглянула в спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР».  Лагерь работает по трем направлениям: биатлон, греко-римская…

2 часа ago

Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине

⚡️Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине Сотрудники Поставского РОВД задержали 52-летнего лжесвященника из Литвы. Являясь гражданином…

3 часа ago

На озере Рубовское в Сенненском районе утонул мужчина

На озере Рубовское утонул мужчина, сообщили в Сенненском РОЧС.  Это первый смертельный случай на воде…

4 часа ago

«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница г.Сенно

«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница райцентра. Женщина…

6 часов ago

«Бацькава кашуля» для третьего ребенка. Трогательный проект для многодетных семей стартовал в Беларуси

Белорусская партия "Белая Русь" дала старт трогательной инициативе, призванной чествовать многодетные семьи и возрождать исконные…

22 часа ago