У мінулую суботу прайшоў адкрыты турнір па класічным жыме лежачы, станавай цязе, народным жыме «Кубак Сянно».
Атлеты з усіх абласцей нашай краіны, а гэта каля 50 удзельнікаў, адстойвалі права называцца мацнейшымі. Тытулаваныя спартсмены, чэмпіёны рэспублікі, рэкардсмены ў розных федэрацыях у гэты дзень выходзілі на памост. Сярод іх былі як мужчыны, так і жанчыны. У прыватнасці, 10 прадстаўніц прыгожай паловы дэманстравалі сваю моц.
Спартыўнае мерапрыемства па паўэрліфтынгу такога плану ў раёне праходзіць у другі раз. Прыемна адзначыць, што некаторым яго ўдзельнікам знаёма Сенненшчына, бо ў мінулым годзе яны прыязджалі сюды на Кубак Беларусі па паўэрліфтынгу і сілавым відам спорту «Жымавічок».
Сярод іх Роза Акопджанян, Дар’я Цыганкова, Стас Багаўтдзінаў, Мікалай Парабанюк, Вікторыя Паўловіч і іншыя. Для Юліі Цыганковай з Магілёва леташнія спаборніцтвы сталі дэбютнымі. Як адзначыла дзяўчына, адпраўной кропкай у «моцны» спорт.
Аляксандр Ляоненка з Гомеля на чарговыя заваяванні спартыўных вяршыняў прыехаў на Сенненшчыну ўпершыню. Быў здзіўлены таму, што такі невялічкі гарадок становіцца прыцягненнем атлетаў з усёй Беларусі. Вялікая заслуга ў гэтым Максіма Янукова, дырэктара Сенненскай СДЮШАР, і Дзмітрыя Абакумава, прадстаўніка федэрацыі БФБП па Віцебскай вобласці. Яны добра вядомы ў раёне як прыхільнікі сілавога віду спорту.
Дарэчы, іх выступленні на «Кубку Сянно» прайшлі на высокім узроўні. Максім Янукоў у сваёй вагавай катэгорыі 90 кг заняў першае месца ў народным жыме штангі лежачы. Дзмітрый Абакумаў стаў першым у класічным і народным жыме штангі лежачы (да 82,5 кг).
Так, абсалютным пераможцам у жыме штангі лежачы стаў Васілій Раманоўскі з Віцебска, падняўшы спартыўны снарад у 215 кг. Сярод жанчын – Дар’я Цыганкова з Мінска, 97,5 кг. У станавай цязе абсалютнае першынства ў Антона Малярэвіча, Мінск. Ён пацягнуў штангу вагой 330 кг. Сярод жанчын – Дар’я Домчанка, Паставы. Яе вынік – 117,5 кг. У народным жыме роўных не было Андрэю Ермаловічу з Лепеля. Ён паціснуў штангу вагой 115 кг на 38 раз.
Па словах Максіма Янукова, наступныя спаборніцтвы па паўэрліфтынгу ў Сянне запланаваны ў красавіку. Спартсмены зноў з’едуцца памерыцца сілай. Балельшчыкі будуць чакаць, бо як адзначалі тыя, хто прыйшоў падтрымаць атлетаў, паўэрліфтынг – від спорту моцных духам і целам людзей. Іх выступленні годныя захаплення і апладысментаў.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…
На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…
Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…
В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя…
⚡️По доброй традиции, в рамках республиканской акции "Наши дети", в гости к воспитанникам Сенненского детского…