У Сянно прайшоў абласны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва

         Арганізатарам конкурсу выступіў абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў пры падтрымцы ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.

  У спаборніцтве ўдзельнічалі прадстаўнікі ўчасткаў па добраўпарадкаванні і азеляненні жыллёва-камунальных гаспадарак Новалукомля, Талачына, Глыбокага, Сянно, Наваполацка, Полацка, Верхнядзвінска і Гарадка. Па-за конкурсам удзельнічалі работнікі Віцебскага зеленгаса, якія, як прафесіяналы высокай кваліфікацыі, далі майстар-клас па стварэнні кветкавых кампазіцый.

  У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Сяргей Пракаповіч, старшыня абласнога галіновага прафсаюза Ларыса Волкава, дырэктар Сенненскага РУП ЖКГ Аляксандр Арцюх, галоўны архітэктар раёна Наталля Візнер, іншыя пасадавыя асобы абласнога і раённага ўзроўняў.

   Першым этапам конкурснай праграмы быў экзамен па тэарэтычных ведах, якімі трэба валодаць рабочаму зялёнага будаўніцтва. Пасля ўводнага інструктажу “азеляніцелі” прыступілі да практычнай часткі конкурсу.

   На ўчастку ў 8 кв. м за дзве гадзіны кожнай камандзе трэба было, выкарыстоўваючы вырашчаную расаду, стварыць арыгінальную кветкавую кампазіцыю, з эскізам якой удзельнікі прафесійных спаборніцтваў загадзя азнаёмілі арганізатараў.

 Сенненскае РУП ЖКГ прадстаўлялі маладыя спецыялісты, выпускніцы Віцебскага прафесійнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці Зінаіда Новікава і Вераніка Пятруша, і больш вопытная іх калега Ірына Яроменка. Кіравала работай дзяўчат майстар па ўтрыманні зялёных насаджэнняў Галіна Саракалетава.

   “Такія конкурсы мы праводзм не першы год, — расказала старшыня абласнога камітэта прафсаюза Ларыса Волкава. – Традыцыйна яны праходзяць у тых раённых цэнтрах, дзе мае адбыцца абласное свята-кірмаш “Дажынкі”. Мерапрыемства нясе двайную карысць: для ўдзельнікаў, якія маюць магчымасць абмяняцца вопытам, павысіць сваё прафесійнае майстэрства, і для раённага цэнтра, які атрымлівае яшчэ адзін добраўпарадкаваны аб’ект да “Дажынак”. Да таго ж, згодна з умовамі конкурсу ўдзельнікі, заняўшыя першыя тры месцы, атрымліваюць магчымасць павысіць свае кваліфікацыйныя разрады”.

  Ад імя арганізатараў Ларыса Волкава выказала падзяку ўладам раёна і прафкаму Сенненскага РУП ЖКГ за дапамогу ў падрыхтоўцы конкурсу, адзначыла вельмі ўдалы сцэнарый урачыстай часткі мерапрыемства, падрыхтаваны супрацоўніцай раённага краязнаўчага музея Браніславай Жаўтабрухавай. Спадабаўся гасцям і канцэрт, падрыхтаваны сенненскімі артыстамі мастацкай самадзейнасці.

  Рашэннем журы конкурсу першае месца было прысуджана камандзе з Гарадка, другое – палачанам, трэцяе “азеляніцелям” з Новалукомля. Найбольш арыгінальнай кампазіцыяй прызнана работа канкурсантаў з Глыбокага. Самымі творчымі паказалі сябе талачынцы.

  Каманды-лідары акрамя дыпломаў пераможцаў атрымалі грашовае ўзнагароджанне ад 10 да 6 базавых велічынь. Астатнім дасталіся дыпломы ўдзельнікаў і прызы.

  Конкурс скончыўся, канкурсанты раз’ехаліся. А прыгажосць, якую яны падарылі нашаму гораду, засталася. Кожны можа прыйсці ў раён райбальніцы і палюбавацца цудоўнымі кампазіцыямі, якія ўтрымліваюць не толькі разнастайныя кветкі, а і арыгінальныя малыя архітэктурныя формы. Давайце, паважаныя сенненцы, захаваем гэту прыгажосць!

 Таццяна БУРАКОВА.

 Здымкі аўтара.

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

15 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

16 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

17 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

20 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

20 часов ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

2 дня ago