Второй год подряд проходит районный турнир по мини-футболу среди улиц райцентра, в котором принимают участие взрослые любители игры

Сёлета дапусцілі да ўдзелу і дзяцей. На працягу дзесяці дзён шэсць каманд ва ўпартай барацьбе, часам пад праліўным дажджом, адстойвалі гонар сваіх вуліц – Касманаўтаў, Чырвонага Кастрычніка, Азгура, Мічурына, Перамогі і завулка Касманаўтаў.

 

Апошні матч праходзіў непасрэдна перад цырымоніяй закрыцця турніру. Дрэннае надвор’е ў гэты дзень не стала перашкодай для балельшчыкоў, якія не прапусцілі ніводнай гульні, заўсёды прыходзілі на спартыўную пляцоўку па вуліцы Перамогі, каб падтрымаць сваю каманду.

 Пераходны кубак пераможцы дастаўся спартсменам з завулка Касманаўтаў. За родную вуліцу змагаліся стрыечныя браты Кірыл Няфёдаў і Стас Сікорскій, бацькі і сыны Галынчыкі, Фрызелі, дарэчы, апошнія з’яўляюцца жыхарамі Літвы, прыязджаюць на летні адпачынак у Сянно да сваякоў, і іншыя.

Па словах Святаслава Шуцікава, трэнера ФСК “Алімп”, гэта моцная каманда, члены якой заўсёды праяўлялі напорыстасць і кемлівасць у правядзенні атак і граматна вялі сябе ў абароне.

На яе ліку толькі адзін пройгрыш камандзе з вуліцы Касманаўтаў, якая, дарэчы, стала срэбраным прызёрам турніру. “Бронзавымі” былі гульцы з вуліцы Чырвоны Кастрычнік.

 Як адзначылі ўдзельнікі спаборніцтваў, падобныя турніры даюць магчымасць з карысцю для сябе і свайго здароўя правесці вольны час.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.