Сенненскае РУП ЖКГ забяспечвае цяплом і гарачай вадой значную частку жылога фонда Сянна, Багушэўска, іншых населеных пунктаў раёна. На яго балансе знаходзіцца 29 кацельных і 47 км цепласетак. Значны аб’ём работ выконваецца па добраўпарадкаванні. Працягласць вуліц і дарог складае 70 км, тратуараў 26,3.
Алена Шалуха
— Алё, дыспетчарская служба, — гэтыя словы Алена Шалуха вымаўляе кожны раз, як узнімае трубку тэлефона. Пад яе рукой не толькі сувязь, якой забяспечвае РУП “Белтэлекам”, а і аднаго з аператараў мабільнай сувязі.
Жанчына — дыспетчар РУП ЖКГ, супрацоўнік службы, якая функцыянуе кругласутачна. Таму змены выпадаюць і на начную пару. Так што даводзіцца яшчэ і ахоўваць тэрыторыю, ці то жартам, ці то ў сур’ёз апавядае субяседніца.
Асноўныя кантакты дыспетчара адбываюцца па мабільнай сувязі. І пераважна не са спажыўцамі камунальных паслуг, а з сантэхнікамі, электрыкамі, іншымі спецыялістамі арганізацыі, кіраўнікамі службаў і вытворчых участкаў. На дыспетчара ўскладзена каардынацыя іх дзеянняў для аператыўнага і якаснага выканання заявак, што паступаюць ад насельніцтва, задач, што ставяцца на штодзённых вытворчых нарадах.
— Безумоўна, даводзіцца кантактаваць і з насельніцтвам. Хоць згодна з правіламі дыспетчарская служба арганізацыі заяўкі не прымае. Калі нехта тэлефануе, тактычна тлумачым, што трэба звярнуцца на нумар 115 агульнадзяржаўнай службы, — расказвае Алена Шалуха. — Праўда іншы раз людзям цяжка гэта растлумачыць, не хавае яна. І тут галоўнае праявіць вытрымку, улічваць псіхалагічныя асаблівасці чалавека. Дапамагае жыццёвы і вытворчы вопыт. А ён у Алены Шалуха даволі багаты. У свой час жанчына працавала ў ПМК-64 бухгалтарам, займалася апрацоўкай пуцёвак. Падобныя абавязкі ўскладзены на дыспетчарскую службу РУП ЖКГ. З імі Алена Шалуха таксама спраўляецца бездакорна.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.
Аграрии Беларуси намолотили 9 млн т зерна вместе с рапсом, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода.…
Беларусь демонстрирует устойчивый рост объемов экспорта медицинских услуг. Об этом сообщила первый заместитель министра здравоохранения…
Клумбы в форме звезд, оформленные в цветах белорусской государственной символики, появились на территории Богушевского детского…
В Палату представителей правительством внесен новый законопроект, сообщает БЕЛТА. Законопроект "Об изменении законов" подготовлен в…
В Сенненском РОВД появился собственный музей истории. Работа по его созданию велась не один месяц,…
В современном мире отопительное и водогрейное газовое оборудование является незаменимым помощником в быту, но вместе…