Стартаваў традыцыйны для Сенненшчыны чэмпіянат па валейболе сярод каманд, якія прадстаўляюць працоўныя калектывы раёна.
Зноў спартыўная зала першай гарадской школы сабрала сяброў з ліку валейбалістаў і адданых балельшчыкаў. Некалькі дзён назад прайшла цырымонія адкрыцця турніру. Сёлета прымаць удзел у чэмпіянаце будуць шэсць каманд: з РАУС (мінулагоднія чэмпіёны), аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РЭС, РУП ЖКГ, ветэранаў і Багушэўскага спіртзавода. На жаль, з кожным годам каманд-удзельніц становіцца ўсё менш.
Ужо некалькі год запар кіраўніцтва СШ №1 г.Сянно дазваляе валейбалістам трэніравацца і праводзіць турніры ў сваёй спартыўнай зале. У знак падзякі на адкрыцці чэмпіянату намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі падарыў школе валейбольны мяч. Яшчэ адзін мяч, выйграны на бешанковіцкім турніры па валейболе, перадаў школе капітан раённай зборнай па гэтаму віду спорту Аляксандр Івашкоў.
Прайшлі першыя гульні. Усе яны завяршыліся з аднолькавым лікам — 2:1. Жылкамунгасаўцы перамаглі каманду ветэранаў, а настаўнікі выйгралі ў каманды Багушэўскага спіртзавода.
Ірына Хасанава
Здымкі аўтара
Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…
ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…
Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…
Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30, будет работать общественная приемная…
Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…
УП «Витебскоблгаз» напоминает! Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…