За кубак пераможцы змагаліся 7 каманд. Навічкамі спаборніцтва выступілі эрудыты з РУП ЖКГ.
Гульня складалася з двух тураў. Не была абмежавана адной тэматыкай. Пытанні былі рознабаковыя. Канкурсантам прапаноўвалася праверыць сваё веданне культуры, мастацтва, гісторыі.
Па выніках сустрэчы вызначылася тройка лідараў. Трэцяе месца аказалася ў каманды райвыканкама, другое занялі прадстаўнікі філіяла ВУ «Чашнікігаз”. Уладальнікамі пераходнага кубка турніру «Што? Дзе? Калі?», а таксама каштоўнага падарунка ад яго арганізатара – РК ГА «БРСМ» — сталі медыкі. Варта адзначыць, што «Мядзведзікі» на працягу некалькіх гадоў трымаюць лідарства ў спаборніцтве. Каманда ў поўным складзе заўсёды прымае ў ім удзел. І, нягледзячы на тое, што Дзмітрый Шчалкуноў і Андрэй Іваноў, ужо не працуюць у ЦРБ, сёння іх жыццё звязана з Віцебскам, аднак не прапускаюць ніводнай гульні. Заўсёды прыязджаюць у Сянно, каб падтрымаць сваіх былых калег.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
ДТП с участием пешехода произошло в Сенно. Так, 17 октября, водитель 1965 г.р., двигаясь по…
Актуальные вопросы вакцинации: грипп, коронавирусная инфекция и вирус папилломы человека (ВПЧ) С начала сентября в…
В сотрудничестве Беларуси и Мордовии нужны амбициозные энергичные действия и прорывные проекты. Об этом Президент…
В Сенно прошла традиционная осенняя ярмарка. В продаже был широкий ассортимент плодоовощной и сельскохозяйственной продукции,…
Всегда нужно помнить, что оборудование энергосистемы – воздушные и кабельные линии электропередачи, трансформаторные подстанции, пункты…
В Беларуси планируют построить 650 тыс. кв.м арендного жилья в 2026 году. Об этом рассказала в…