В выходные в Немойте не скучают

Дэкаратыўны гурток «Радуга талантов», што працуе на базе Нямойтаўскага сельскага Дома культуры, аб’яднаў аматараў мастацкай творчасці, якія лю­бяць фантазіраваць, выдумляць вобразы і ўвасабляць іх у прадметы.

Група юных умельцаў – гэта дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту. Самаму маленькаму — пяць гадоў. Натхняе на працу дзетак, дапамагае рэалізаваць ідэі і, што, бадай, самае галоўнае, раскрываць таленты іх кіраўнік Карына Курс.

«Усё леты мы асвойвалі тэхніку пляцення з бісера, — расказвае Карына Курс. — З верасня заняліся шыццём. І ўжо сёння нам ёсць што паказаць».

З кожным заняткам папаўняецца дзіцячая калекцыя вырабаў з тканіны. Дарэчы, матэрыял для работ юным сенненцам прадаставілі жыхары аграгарадка. Адметна і тое, што вырабы дамой дзеці не забіраюць. Іх выкарыстоўваюць у якасці падарункаў пры правядзенні розных мерапрыемстваў, якія ладзяцца сумесна з супрацоўнікам мясцовай бібліятэкі ў аграгарадку для яго насельнікаў.

План занятасці ў Нямойтаўскім сельскі Дом культуры прадугледжвае арганізацыю заняткаў гуртка па выхадных. І гэта зусім не пужае дзяцей. Заўсёды с задавальненнем яны ідуць на чарговую сустрэчу са сваім кіраўніком.

Па словах Карыны Курс, у планах з надыходам зімы памяняць накірунак дзейнасці: паспрабаваць вырабляць кампазіцыі з раслінных матэрыялаў. З ахвотай у гэтыя дні дзеці нарыхтоўваюць жалуды і каштаны, салому, засушваюць кветкі і лісце.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена К.Курс.

admin

Recent Posts

ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно

ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно. Помимо работников сельхозпредприятия на полях задействован трудовой…

11 минут ago

Беларусь и Китай ведут работу по расширению авиасообщения

Беларусь и Китай наметили шаги по развитию сотрудничества в транспортной сфере, сообщили БЕЛТА в пресс-службе…

1 час ago

Качество мобильной связи и интернета вдоль железных дорог в Беларуси улучшится

Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…

21 час ago

Владимир Беляцкий — человек, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии коммунистов

Рассказ о человеке, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии…

23 часа ago

7 ноября — День Октябрьской революции

Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем Октябрьской революции! Это праздник, символизирующий триумф справедливости,…

1 день ago