Ён працуе на камбайне КЗС-1218, які апошнія некалькі сезонаў амаль не эксплуатаваўся, штогод за яго штурвал садзіўся новы камбайнер.
— Мяне з калегамі накіравалі на дапамогу белаліпцам са сваімі трактарамі. Аказалася, што ў жніво прастойвае два камбайны, давялося закасаць рукавы і брацца за іх рамонт, — успамінае Аляксандр Петухоў.
Спачатку рэаніміравалі той, на якім працуе Аляксандр, а потым і камбайн, што сёлета перадалі ААТ “Белая Ліпа” з райаграсэрвіса. Частку дэталяў аднавілі з дапамогай токара, шмат у чым дапамаглі зваршчыкі, асобныя вузлы шукалі, здымалі са спісанай тэхнікі ў суседніх гаспадарках і, нават, раёнах. У выніку на палетках “Белай Ліпы” зараз вядуць абмалот усе камбайны, што знаходзяцца на балансе сельгасарганізацыі.
— Немалаважны факт – затраты. Дзякуючы Аляксандру Петухову і яго сябру, на падрыхтоўцы камбайнаў да жніва яны аказаліся мінімальнымі, прыкметна меншымі, чым на іншыя камбайны, — падлічыла Зоя Конышава, дырэктар ААТ “Белая Ліпа”.
Аляксандр Петухоў працуе на зямлі ўсё жыццё – ён патомны хлебароб, родам з Канева. На жніве таксама не навічок, быў час, калі дасягаў тысячных намалотаў за сезон, станавіўся пераможцам раённага спаборніцтва сярод камбайнераў. Сваю справу ведае і любіць. Шкадуе аб адным – сёлета пазнавата сеў за руль зернеўборачнай машыны, ды і надвор’е не дазваляе ў поўнай ступені паказаць сваё майстэрства, адчуць смак сапраўднай хлебаробскай справы.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…