Статак налічвае 123 галавы і знаходзіцца пад прыглядам трох пастухоў. Перад пачаткам пашавага перыяду частку жывёлы забралі на суседнюю ферму пад асемяненне. Адначасова гурт папоўніўся маладняком. Валерый Бондараў, Васіль і Анатоль Люцікавы працуюць у полі з 8 да 18 гадзін. На ноч жывёлу заганяюць у хлеў, раздаюць кармы.
— Травы на пашы яшчэ малавата, таму дзённы рацыён цялушак папаўняецца на ноч сенам, саломай, брагай, — расказалі жывёлаводы. — Зразумела, на такіх кармах высокіх прываг, як зімой, калі цялушкам давалі якасны сянаж з канюшыны, сена, камбікорм, не атрымаеш.
Мае субяседнікі разумеюць, што праблема носіць часовы, сезонны характар. Аднак недахоп кармоў прагназуема зменшыць іх заробак. Не менш жывёлаводаў турбуе той факт, што яны да гэтага часу не ведаюць, як будзе рабіцца аплата працы ў пашавы перыяд. І, калі недахоп кармоў, яны расцэньваюць, як непазбежнасць, то ўмовы аплаты працы людзям абавязаны былі растлумачыць. Інакш чакаць, не тое што высокіх вытворчых паказчыкаў, належных адносін да працоўных абавязкаў, не варта.
Наш кар.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) жывёлаводы ААТ «Белая Ліпа» Васіль Люцікаў, Анатоль Люцікаў і Валерый Бондараў.
Министр экономики Юрий Чеботарь утвердил план мероприятий Белорусской недели предпринимательства - 2026, которая пройдет с…
В Беларуси подведены итоги конкурса "Растение 2027 года", сообщили БЕЛТА в Институте экспериментальной ботаники им.В.Ф.Купревича…
Как правильно и интересно выстроить современный урок? Этому вопросу посвятили очередное заседание участники районного учебно-методического…
ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно. Помимо работников сельхозпредприятия на полях задействован трудовой…
Беларусь и Китай наметили шаги по развитию сотрудничества в транспортной сфере, сообщили БЕЛТА в пресс-службе…
Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…