ААТ “Ульянавічы”, згодна з Указам Прэзідэнта №399 ад 2 кастрычніка 2018 года, трапіла ў спіс сельгасарганізацый, для якіх прадугледжаны некаторыя меры фінансавага аздараўлення. У прыватнасці, адтэрміноўка выплат па пазыках на 3 гады з наступнай іх растэрміноўкай на пяць.
А што робіцца па зніжэнні затрат на вытворчасць, для павышэння аддачы ад працы на зямлі ў самой сельгасарганізацыі? Пра гэта напярэдадні масавых палявых работ мы пагутарлі з яе галоўным аграномам Уладзімірам Мезаўцовым.
Яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры на палетках ААТ “Ульянавічы” сёлета будуць размешчаны на плошчы 1229 га.
— На 100 га пасеем гарох гатунку “саламанка” ў чыстым выглядзе, на 436 га — зернясумесі: авёс з пялюшкай і пшаніцу з пялюшкай. Будзем сеяць таксама яравыя пшаніцу і ячмень у чыстым выглядзе ўласным насеннем, якое ў нас першай рэпрадукцыі, а таксама элітным насеннем. Па 15 тон насення гэтых культур мы набылі ў ВДМС, — расказаў Уладзімір Мезаўцоў.
Элітнае насенне набылі не за грошы, а абмянялі на канюшыну. У апошнія гады ва “Ульянавічах” мэтанакіравана працуюць з гэтай бабовай травой. Яна забяспечвае трывалую кармавую базу для буйной рагатай жывёлы, дазваляе захоўваць аптымальны севазварот, атрымоўваць без асаблівых матэрыяльных затрат ураджай зерневых культур і рапсу.
Недахоп фінансавых сродкаў, як правіла, адбіваецца на запасах мінеральных угнаенняў. Каб кампенсаваць іх недахоп, пасевы рапсу, пшаніцы ў сваёй большасці размяшчаюцца пасля канюшыны і атрымоўваюць належнае сілкаванне за кошт пажыўных рэчываў, назапашаных травой. Паляпшаецца структура глебы, што таксама зніжае затраты, у прыватнасці на падрыхтоўку яе да сяўбы.
— На нашых палетках амаль не засталося участкаў засмечаных пырнікам. Пры тым што мы амаль не прымяняем гліфасаты. Усё гэта таксама вынік актыўнай работы з канюшынай, — упэўнены Уладзімір Мезаўцоў.
Летась у сельгасарганізацыі канюшынай падсеялі 870 га зерневых культур, амаль такая ж плошча была занята травой пазалетась. Што дазволіла атрымаць багаты ўраджай зялёнай масы не толькі з траў першага ўкосу. Атава таксама вырасла багатай. З яе, пераважна, земляробы ААТ “Ульянавічы” атрымоўваюць і насенне канюшыны. Летась для гэтых мэт было выкарыстана 200 га, што дазволіла намалаціць 21 тону насення ў чыстым выглядзе. Яго хапіла на ўласныя патрэбы, частку прадалі суседнім сельгасарганізацыям, абмянялі. У той жа Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі за 12 тон насення канюшыны атрымалі 30 тон элітнага насення яравых зерневых культур. Гэтага хопіць, каб правесці абмен гатункаў, каб на будучы год мець у неабходнай колькасці ўласнае насення высокіх рэпрадукцый.
У засеках насеннага свірна ААТ “Ульянавічы” засыпана неабходная колькасць насення ўсіх асноўных яравых культур. Няма пакуль што толькі кукурузы. Насенне яе ў раён будзе пастаўляцца цэнтралізавана. У сельгасарганізацыі “царыцу палёў” таксама вырошчваюць без выкарыстання мінеральных угнаенняў, з мінімальнымі эканамічнымі выдаткамі. Фактычна ўся арганіка, што назапашваецца на фермах, уносіцца на палеткі, дзе будзе расці кукуруза. Мона-культуру можна вырошчваць на адным участку 5-7 гадоў, атрымліваючы нядрэнны ўраджай зялёнай масы. Сёлета мяркуецца павялічыць плошчу пад кукурузу да 250 га.
— У сваёй вытворчай дзейнасці мы зыходзім з рэалій сённяшняга дня. Каб выжыць, быць канкурэнтаздольнымі, трэба атрымоўваць максімальную колькасць земляробчай прадукцыі з мінімальнымі затратамі; трэба зніжаць сабекошт кармоў, і на гэтай аснове атрымоўваць больш малака і мяса высокай якасці, — падсумоўвае Уладзімір Мезаўцоў. — Зрэшты, гэта ўжо залежыць не ад нас.
А ад каго? У сумеснай вытворчасці існуе ўзаемная залежнасць. Калі не зразумець гэта, калі не давесці да кожнага работніка, ніякія ўказы, ніякія аздараўленні не дапамогуць.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…
Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…
Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…
Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…
Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…
В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…