Что изменится с 1 марта в оплате жилищно-коммунальных услуг?

У Беларусі для насельніцтва адмяняецца дыферэнцыраваная плата за тэхабслугоўванне жылых дамоў, водазабеспячэнне, водаадвядзенне і электраэнергію ў залежнасці ад аб’ёмаў іх спажывання. Гэтыя і іншыя змены будуць прымяняцца з 1 сакавіка, піша партал камунальнай адукаванасці насельніцтва gkx.by. Змяненні ўстанаўліваюцца пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2019 года №81.

Дыферэнцыяцыі па сваяцкіх адносінах не будзе

 Адна з галоўных змен датычыцца разліку за камунальныя паслугі ў кватэрах, дзе зарэгістраваны грамадзяне, якія не з’яўляюцца ні ўласнікамі жылля, ні яго наймальнікамі, ні блізкімі сваякамі ўладальніка памяшкання. Цяпер плата за кампаслугі налічваецца такім грамадзянам па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. А з сакавіка зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне будуць аплачваць «камуналку» па субсідаваных тарыфах, незалежна ад таго, якія адносіны існуюць паміж імі і ўладальнікамі або наймальнікамі кватэры.

 Дыферэнцыяцыя па сваяцкіх адносінах перастане дзейнічаць і ў дачыненні да аплаты за цепла- і газазабеспячэнне. Па субсідаваным тарыфе — 16,9259 руб. за 1 Гкал — з вясны будуць плаціць усе зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне, незалежна ад іх юрыдычных адносін з уласнікам ці наймальнікам жылля. Эканамічна абгрунтаваныя тарыфы за цяпло і газ будуць дзейнічаць толькі для памяшканняў, дзе ніхто не зарэгістраваны, або калі ўласнік такой кватэры — юрыдычная асоба. А яшчэ ў выпадку калі жыллё здаецца для кароткатэрміновага пражывання або для месцазнаходжання прыватнага прадпрыемства.

Любы аб’ём вады па субсідаваных тарыфах

 Не будуць залежаць ад нормаў спажывання і тарыфы на ваду — з сакавіка любы аб’ём вады, спажыты грамадзянамі, будзе аплачвацца па субсідаваных тарыфах, важная ўмова ў дадзеным выпадку — рэгістрацыя па месцы жыхарства або знаходжання (па выбары саміх грамадзян) і наяўнасць прыбораў індывідуальнага ўліку расходу вады. Субсідаваны тарыф на водазабеспячэнне – 0,8338 руб.за 1 м3, водаадвядзенне-0,6383 руб. за 1 м3.

 Розніца ў налічэнні платы за карыстанне электрычнасцю ў залежнасці ад колькасці ўжытых кілават таксама знікне. У выпадку рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзяніна тарыф на электраэнергію з сакавіка бягучага года будзе наступным: 0, 1484 за 1 кВт / г — у дамах з электраплітамі; 0, 1746 за 1 кВт / г — з газам. Пры гэтым застаецца дыферэнцыяцыя па аплаце ў залежнасці ад часу сутак.

 Дакумент вылучыў таксама новую групу спажыўцоў электраэнергіі, жылыя памяшканні якіх абсталяваны асобнымі лічыльнікамі электраэнергіі, ацяпляюцца і падаграваюць ваду электракатламі пры адсутнасці ў доме цэнтралізаванага цепла — і газазабеспячэння. Тарыф для дадзенай групы спажыўцоў-0,0335 рубля за 1 кВт/г (пры наяўнасці неабходнай дакументацыі і дагавора).

Калі прымянілі не той тарыф

 У дакуменце таксама прадугледжаны парадак пераразліку за жыллёва-камунальныя паслугі ў выпадку няправільнага прымянення арганізацыяй тарыфу. Калі гаворка ідзе пра памылку арганізацыі, якая выклікала даналічэнне платы за паслугу, атрыманую за папярэднія перыяды, то пераразлік з сакавіка можна зрабіць толькі за тры месяцы. Калі памылка адбылася з-за недакладных звестак, прадастаўленых спажыўцом, пералічаць за ўвесь перыяд прымянення памылковага тарыфу, але не больш, чым за тры гады.

 

 

admin

Recent Posts

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

14 часов ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

15 часов ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

16 часов ago

Работы по наведению порядка в АПК Сенненского района продолжаются

Работы по наведению порядка в АПК района продолжаются. Ежедневно сельхозорганизациям оказывается шефская помощь. Сотрудники Яновской…

16 часов ago

Сенненские спасатели совместно с представителями Следственного комитета приняли участие в республиканской акции «Дай лесу новае жыццё!»

В лесополосе вблизи деревни Симоновка Богдановского сельсовета работники Сенненского РОЧС совместно с представителями Следственного комитета…

21 час ago

Лукашенко ознакомится с комплексным развитием территории Березинского биосферного заповедника

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Лепельский район Витебской области посетит Березинский…

22 часа ago