19 студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень выратавальніка

19 студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень выратавальніка. Супрацоўнікі Сенненскага РАНС заўсёды віншуюць сваіх калег, ветэранаў пажарнай службы. Не забываюцца на пажарнага інспектара «ў адстаўцы».

— З усіх ветэранаў пажарнай службы, пэўна, я  самы старэйшы, — усміхаецца Вячаслаў Міхайлавіч Лях.

У Сянно ён прыехаў у 1959 годзе пасля заканчэння Львоўскага пажарна-тэхнічнага вучылішча МУС СССР . Маладому пажарнаму інспектару Ляху, які ў раёне на той час быў адзіным спецыялістам гэтага профілю, далі каня з калёсамі, веласіпед — толькі працуй. Зімой на санях, летам на калёсах даязджаў да самых аддаленых вёсак, каб праверыць пажарны стан  памяшканняў школ, ферм, ФАПаў, адміністрацыйных будынкаў калгасаў і прадпрыемстваў раёна.

— Падпарадкоўваліся мы ў той час Міністэрству ўнутраных спраў, — працягвае мой субяседнік. — Гэта потым з’явілася асобная структура — інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду. А цяпер увогуле асобна існуюць міліцыя, МНС. Аднак і кола работы выратавальнікаў значна пашырылася.

У Вячаслава Ляха былі розныя пасады. Быў і  старэйшым інспектарам, начальнікам інспекцыі дзяржпажнагляду. Расследаваў не толькі прычыны ўзнікнення пажараў. Загружалі і па лініі міліцыі: дзяжурствамі па райаддзелу, рэйдамі з інспектарамі ДАІ. Дапамагаў участковым інспектарам, добраахвотным пажарным дружынам.

Ветэрану пажарнай службы ёсць  што ўспомніць. У 1965 годзе ў в.Обаль  зга рэў свінарнік, дзе загінула больш двухсот галоў сві­ней. У 1970-х быў моцны пажар на Сенненскім льнозаводзе. Тушыць яго прыехала каля 20 адзінак пажарнай тэхнікі, у тым ліку з абласнога цэнтра. Ваду бралі з Тухінскага возера. Вячаслаў Міхайлавіч тады  ледзь выбраўся з агорнутага агнем завода.  Не забудзе выпадак, як на пажары фермы ў в.Цясы жывёлаводы выратавалі больш сотні галоў жывелы да прыезду выратавальнікаў. За гэта яны былі ўзнагароджаны медалямі «За адвагу».

Шэраг узнагарод мае і Вячаслаў Лях. У большасці — юбілейныя.

У 1984 годзе Вячаслаў Міхайлавіч пайшоў на пенсію. Аднак адпачываць не збіраўся. Працаваў у міліцыі, вартаўніком. Дома заўсёды была гаспадарка, агарод, якія не давалі сумаваць. Сёння час ад часу ходзіць на рыбалку. Асабліва ўлетку, бо зімой «ногі буксуюць».

Захандрыць не даюць і родныя Вячаслава Ляха. Жыве ён разам з дачкой і яе сям’ёй. Недалёка, у Багушэўску, і другая дачка. І гэта радуе, бо часта ў сталым узросце людзі жывуць плячо ў плячо з адзінотай. Ды і з боку маладых калег Вячаслаў Міхайлавіч не застаецца без увагі, што для яго таксама важна!

 Ірына ХАСАНАВА.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…

10 часов ago

Чтобы дороги были в порядке: сенненские дорожники выполняют работы по ремонту дорог Н-3505 и Н-3507

В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…

11 часов ago

Во время уборочной кампании сенненские правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц

Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…

12 часов ago

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…

13 часов ago

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, рассказали в Госкомимуществе

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…

14 часов ago

От мечты о школе к спасению жизней

Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…

1 день ago