Книга “Память.Сенненский район” пополнилась новыми именами

Больш за 200 новых прозвішчаў ураджэнцаў Сенненшчыны, пачынаючы з 2011 года, унесены ў кнігу “Памяць. Сенненскі раён”, дадатковая інфармацыя знойдзена пра больш як 3000 землякоў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскіх атрадах.

 Зрабіць гэта ўдалося дзякуючы настаўнікам і вучням навучальных устаноў раёна, якія займаюцца пошукава-даследчай работай па накірунку “Дзе загінулі мае землякі” ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны, ахвяр вайны.

 — Такім чынам рэалізуецца яшчэ адзін важны накірунак выхаваўчай работы са школьнікамі – грамадзянска-патрыятычны, удасканальваюцца, пашыраюцца метады пошукава-даследчай работы, папаўняецца электронны банк загінуўшых землякоў, — адзначае Ірына Грабнёва, адказны метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама.

 У кожнай школе загадам кіраўніка прызначаны адказныя па рабоце з кнігай “Памяць”, сайтам абагуленага банка даных “Мемарыял”. З удзелам школьнікаў праходзяць акцыі “Я – БРСМ”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, іншыя. Вучні ўдзельнічаюць у іншых мерапрыемствах у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. На працягу сёлетняга года лідары грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ”  і “БРПА” удзельнічалі ў раённым праекце “Здесь оживают люди поколений”. Ён быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння П.М.Машэрава, 80-годдзю Віцебскай вобласці, Году малой радзімы.

 Для павышэння эфектыўнасці пошукавай работы, сведчыць Ірына Грабнёва, установы адукацыі цесна супрацоўнічаюць з раённым камітэтам ГА “БРСМ”, раённым ваенным камісарыятам, саветам ветэранаў. Складаная работа ў гэтым накірунку будзе працягвацца ў імя памяці тых, хто абараняў ад фашызму сваю радзіму, хто стаяў ля вытокаў стварэння ўнікальнага выдання – гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць”.

Зоя РУТКОЎСКАЯ.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

2 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

2 часа ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

3 часа ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

6 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

8 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

8 часов ago