У Палацы ўрачыстых абрадаў прайшло мерапрыемства з нагоды юбілею. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзела ЗАГС Сенненскага райвыканкама, кіраўнікі спраў сельвыканкамаў, якія вядуць рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, а таксама ветэраны працы.
Шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў далейшых поспехаў выказала прысутным Ірына Мілеўская, якая сёння ўзначальвае аддзел загс.
— За гэтай абрэвіятурай стаіць штодзённая, карпатлівая праца нашых супрацоўнікаў. Мы становімся міжвольнымі сведкамі людскіх лёсаў.
Ірына Мілеўская падкрэсліла, што здзяйсняючы рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, кожны работнік уносіць свой асабісты ўклад у фарміраванне прававой дзяржавы, забяспечваючы абарону правоў і законных інтарэсаў людзей.
Прыемнай нечаканасцю для ўсіх стала віншавальнае пісьмо ад колішняй загадчыцы Сенненскага ЗАГСа Вольгі Мялешка, якая аддала ўстанове больш за 20 гадоў жыцця. Сёння яна жыве і працуе ў Мінску. Вольга Васільеўна падзякавала за сумесную дзейнасць, за неацэнны ўклад у агульную справу і цёплыя сяброўскія адносіны галоўнаму спецыялісту аддзела Святлане Высоцкай, з якой рупілася амаль 13 гадоў, кіраўнікам спраў сельвыканкамаў.
Афіцыйную частку мерапрыемства працягнуў кіраўнік спраў райвыканкама Алег Цяцюеў. Ён адзначыў, што раённаму кіраўніцтву ніколі не было сорамна за аддзел загса, бо ва ўсе часы яго ўзначальвалі кампетэнтныя спецыялісты, з якімі прыемна было працаваць. У сувязі з юбілейнай датай ён уручыў Падзякі за подпісам старшыні райвыканкама Святлане Высоцкай, а таксама прадстаўнікам сельскіх выканаўчых камітэтаў: Раісе Пальчык, Святлане Хамянковай, Святлане Якубцовай, Іне Пухоўскай, Сяргею Цярэню. Падзячныя лісты прызначаліся і былым загадчыкам раённага аддзела ЗАГС Вользе Мялешка і Марыі Калымага. Па сямейных абставінах яны не прысутнічалі на свяце.
Віншавальныя паштоўкі і кветкі Алег Анатольевіч прыпаднёс ветэранам працы. Кожнаму з іх было што сказаць у гэты дзень. З асаблівым хваляваннем жанчыны ўзгадвалі гады сваёй працоўнай дзейнасці, калі не было камп’ютараў і ўсе дакументы даводзілася афармляць ад рукі. Як падзялілася Раіса Цяцюева, якая працавала сакратаром у былым Алексініцкім сельсавеце: “Выдаць патрэбны дакумент чалавеку было не цяжка. Умець парадавацца і паспачуваць – бадай, самае складанае з чым сутыкаліся мы, працуючы з людзьмі, і што ўмела робяць сённяшнія нашы калегі”.
Напрыканцы мерапрыемства віноўнікам урачыстасці і ўсім прысутным быў прапанаваны святочны канцэрт з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў раёна.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко, посещая площадку строительства Национального исторического музея, поручил сделать экспозиции оптимальными, но не скупиться,…
Глава района Александр Клячин, председатель райсовета Михаил Вилюго и работники райисполкома помогают ОАО «Белая липа».…
В Шумилино местный житель в состоянии сильного алкогольного опьянения пытался застрелить милиционера, а затем сбежать,…
Команда Сенненского района, в состав которой вошли учащиеся СШ № 1 райцентра, представляла Витебскую область…
В Сенненском районе завершают отопительный сезон. На основании Правил подготовки организаций к отопительному сезону, его…
На базе центральной районной библиотеки прошел тематический семинар ”Библиотека – центр повышения правовосознания и правовой…