Павел Сочнев из д.Лозово держит большое подсобное хозяйство

Свойская жывёла — дабрабыт у сям’і, у гэтым упэўнены Павел Сочнеў, жыхар в. Лазова, які на працягу ўжо многіх гадоў займаецца падсобнай гаспадаркай.

– Раней людзі толькі за кошт уласнай гаспадаркі і жылі, – успамінае дзяцінства гаспадар. – Вырас я ў вёсцы Жарцы. Маці працавала паляводам, бацька – у лесе. Яны і прывілі мне любоў да працы, да роднай зямлі. Але праз некаторы час я захацеў звязаць сваё жыццё з іншай галіной. У 1981 годзе паступіў у Віцебскую вэтэрынарную акадэмію.  Усё жыццё адпрацаваўшы ў гэтай прафесіі, Павел Рыгоравіч цяпер і сам мае вялікую гаспадарку.

  

– Калі ў мяне з’явілася свая сям’я, я адразу задумаўся пра развядзенне якой-небудзь жывёлы. Каго толькі не было, трымалі нават нутрый. Гэта было не тое што любімым заняткам, а проста неабходнасцю, бо зарплату часта затрымлівалі, – кажа гаспадар. – Каб зарабіць нейкі прыбытак, здавалі тушы на Аршанскі мясакамбінат на лінію вытворчасці дзіцячага харчавання. Таксама цанілася шэрсць. Але і цяпер мая натуральная прадукцыя карыстаецца попытам, бо маю асабістых кліентаў.  

 Сёння на ўласным падворку сям’і Сочневых можна ўба­чыць стада курдзючных авечак, каля двух дзясяткаў кролікаў, карову, кабылу Машку і нават 15 вулляў з пчоламі. 

 Вясковец не эканоміць на кармах, пільна сочыць за іх якасцю. Рабочы дзень Паўла Рыгоравіча пачынаецца яшчэ на світанні, а заканчваецца позна вечарам. Вывесці жывёл на пашу, ачысціць клеткі, кармушкі, напоўніць сенам, вадой – далёка не ўвесь спіс паўсядзённых спраў.

  

– У вядзенні ўласнай гаспадаркі дапамагае жонка, па выхадных – дзеці, – прызнаецца мужчына. – Я ўжо звыкся са сваімі паўсядзённымі клопатамі, бо гэта і ёсць мой лад жыцця.

Вольга КАРПАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Работает неплохо». Александр Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…

47 минут ago

Фильм «Черный замок» по мотивам романа Короткевича представили в Вене

 В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …

1 день ago

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику

Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…

1 день ago

Мужской характер и командная сплоченность

Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…

1 день ago

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона

Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…

1 день ago

Юные сенненцы открывают для себя мир экологии

В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…

2 дня ago