У Сянне прайшло чарговае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы да правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016»

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Белауса, з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Васілія Чарадніка прайшло чарговае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы да правядзення ў Сянне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016». Падобныя мерапрыемствы праходзяць рэгулярна, пачынаючы з восені мінулага года. На пасяджэнні запрашаюцца кіраўнікі падрадных будаўнічых арганізацый, заказчыкі работ.

На большасці аб’ектаў работы вядуцца без асаблівых ускладненняў. У той жа час Уладзімір Белавус адзначыў, што святочныя дні выбілі будаўнікоў з вытворчага рытму. На будаўнічых пляцоўках менш стала людзей, знізіліся тэмпы работ. А галоўнае, асвоена менш за 10% ад выдаткаваных на вядзенне работ сум. А таму ў пратаколе даручэнняў з’явіўся пункт, які абавязвае выправіць указаныя недахопы.
— Нельга дапусціць сур’ёзных адставанняў ад графіку работ, — падкрэсліў Уладзімір Белаус. — Інакш пазней могуць узнікнуць праблемы, у тым ліку з якасцю.
У час работы штаба была звернута ўвага на неабходнасць узгаднення дзеянняў розных арганізацый, што працуюць на адной будаўнічай пляцоўцы. Аб’екты павінны нават у працэсе ўзвядзення ўяўляць з сябе закончаную карціну. У такім жа плане патрабуе дапрацоўкі светлавое афармленне цэнтральнай часткі горада, рамонт вуліц. Дарэчы, не на ўсіх з іх вядуцца работы, бо на некаторыя не праводзіліся нават тэндарныя таргі. Праўда, у бліжэйшы час гэты недахоп будзе ліквідаваны, а значыць да восені работы будуць выкананы.
Па некаторых аб’ектах патрабуецца ўзгадненне на правядзенне работ з Міністэрствам культуры. Гэта датычыць помнікаў архітэктуры і ўстаноўкі скульптурных кампазіцый Вадзяніка, Сені Сенненскага.
Члены штаба наведаліся непасрэдна на будаўнічыя пляцоўкі.
Увагу да падрыхтоўкі Сянна ў сувязі з правядзеннем у горадзе фестывалю работнікаў вёскі «Дажынкі» праяўляе аблвыканкам. У дзень правядзення пасяджэння штаба ў райцэнтры пабываў губернатар, у тым ліку на некаторых аб’ектах. А ў канцы мая на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта будзе абмяркоўвацца, як вядуцца будаўнічыя работы ў нашым горадзе, што павінна стаць дадатковым стымулам для будаўнікоў працаваць больш актыўна і прадукцыйна.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКУ: члены штаба на адным з аб’ектаў «Дажынак».

admin

Recent Posts

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо. Об этом Президент Беларуси…

2 часа ago

В Сенно горел автомобиль

В Сенно горел автомобиль. В результате происшествия никто не пострадал. Рассматриваемая версия возникновения пожара –…

2 часа ago

Посадку картофеля в Беларуси выполнили более чем на половину

В Беларуси высажено 11,4 тыс. га картофеля, что составляет 57,6% от плана. Промежуточными итогами посевной…

3 часа ago

С 1 мая в Беларуси вырос размер бюджета прожиточного минимума

С 1 мая 2025 года в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума. Об этом БЕЛТА…

4 часа ago

Поздравление с Праздником труда от районной власти Сенненского района

Уважаемые жители Сенненского района!  От всей души поздравляем вас с Праздником труда! 1 Мая — поистине…

1 день ago

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного фонда граждан на территории района

В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…

2 дня ago