Для эфектыўнай сяўбы ў ААТ «Сінягорскае» створаны ўсе неабходныя ўмовы

У гэтыя красавіцкія дні земляробы ААТ «Сінягорскае» шчыруюць на палетках, стараючыся па-гаспадарску выкарыстаць спрыяльныя ўмовы надвор’я.

Згодна з аператыўнай зводкай  райсельгасхарча, таварыства значыцца ў лідарах працоўнага спаборніцтва на сяўбе. На 15 красавіка тут загарнулі ў глебу насенне яравых зерневых і зернебабовых культур на плошчы 233 гектары, што складае 35% да плана.

…Пад’язджаем да ўрочышча Вітунь. На вялікім участку плошчай у 110 га вядзецца перадпасяўная апрацоўка глебы, гатовыя плошчы засяваюцца ячменем. На сяўбе  задзейнічаны Васіль Валадкевіч на энерганасычаным трактары «Беларус-3022» з прычапным агрэгатам АПП-6Д, Міхаіл Барышаў на МТЗ-1221 з сеялкай «Лемкен». Тут жа на ўскрайку поля — загрузчык з насеннем. Падвозіць зерне і запраўляе сеялкі Фёдар Гарнак.

— Калі свеціць сонейка, то і працуецца з радасцю, — усміхаецца Васіль Валадкевіч. — Поле, як бачыце, вялікае, але да канца дня мы павінны яго засеяць.

Папярэднюю апрацоўку глебы зрабіў механізатар Аляксей Берашевіч, перадпасяўную — Анатоль Прыстаўка. Яго трактар працаваў з агрэгатам АКШ-3,6. Узараная глеба на вачах станавілася роўнай і мяккай, нібы пух. Анатоль Аляксандравіч норму выпрацоўкі выконвае штодня. Але, як сам кажа, за гектарамі не гоніцца.

Галоўнае для механізатара — каб быў ураджай, каб вырас добры хлеб. І ён абавязкова будзе.

— Гэта ўжо справа гонару. Абласныя «Дажынкі» сёлета раён прымае. Гасцей сустракаем, — разважае Анатоль Прыстаўка.

 Як запэўніў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Сухвал, работы на веснавым полі на асаблівым кантролі.

— Мы стварылі спрыяльныя ўмовы для паспяховай працы меха­нізатараў, — адзначае Уладзімір Аляксандравіч. — Распрацаваны і зацверджаны даволі неблагія ўмовы аплаты. Не шкадуем грошай на харчаванне нашых сейбітаў і аратых. Абеды ў поле прывозім двойчы на дзень. Ежа смачная, каларыйная. Плацяць за яе ўсяго 30% ад кошту. Штодня на спецыяльным стэндзе, які размешчаны на ўваходзе ў рамонтную майстэрню гаспадаркі, вывешваецца бюлетэнь з інфармацыяй: хто колькі зрабіў і зарабіў за папярэдні дзень. І ведаеце, гэта стымулюе. Што тычыцца механізатарскіх кадраў, то за гэту пазіцыю мы спакойныя. На ўсе трактары людзі размеркаваны, няма такой тэхнікі, якая б была без гаспадара. Скажу больш, няма роўных па земляробскім майстэрстве і ўважлівых адносінах да тэхнікі нашым сеяльшчыкам і аратым. Усе яны зранку да змяркання шчыруюць на палетках.

 Людзі не падвядуць, а тэхніка павінна вытрымаць сезонную нагрузку. Сёлета на набыццё запчастак і рамонт агрэгатаў было выдаткавана 160 млн рублёў з раённага бюджэту і 300 млн рублёў уласных сродкаў, што дазволіла іх давесці да ладу. Садзейнічала якаснаму рамонту тэхнікі і належная дысцыпліна сярод рамонтнікаў і механізатараў.

Умелае кіраўніцтва, надзейныя кадры, добрая арганізацыя працоўнага працэсу — усё гэта павінна паспрыяць поспеху ў барацьбе за высокі ўраджай 2016 года. Тым больш, што для эфектыўнай сяўбы ў ААТ «Сінягорскае» створаны неабходныя ўмовы: падрыхтаваны якасны пасяўны матэрыял, завезена паліва, а самае галоўнае — ёсць вялікае жаданне саміх земляробаў здаць першы вясновы экзамен на выдатна.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

НА ЗДЫМКАХ: (злева направа) Міхаіл Барышаў, Фёдар Гарнак, Васіль Валадкевіч; Анатоль Прыстаўка.

 

admin

Recent Posts

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе

Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…

20 часов ago

Чтобы дороги были в порядке: сенненские дорожники выполняют работы по ремонту дорог Н-3505 и Н-3507

В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…

21 час ago

Во время уборочной кампании сенненские правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц

Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…

22 часа ago

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси

Сегодня свой профессиональный праздник отмечают железнодорожники Беларуси. Дежурных по станции зачастую называют дирижерами стальных магистралей. Именно…

23 часа ago

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, рассказали в Госкомимуществе

Сколько пустующих домов продали в Беларуси в II квартале, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного комитета…

1 день ago

От мечты о школе к спасению жизней

Зона ответственности Ольги Закревской, заведующего Пурплевским ФАПом, охватывает обширную территорию. Фельдшер обслуживает 20 деревень, где…

2 дня ago