Сенненскі клуб аматараў фальклору «Крывія» заняў два першыя месцы на ХIII абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў – да зор».
— Да гэтага конкурсу мы рыхтаваліся грунтоўна. Для нас было важна заняць прызавое месца і апраўдаць надзеі, ускладзеныя на калектыў, — распавядае Дзмітрый Зайко, кіраўнік клуба «Крывія».
Па словах Дзмітрыя, у конкурсе ўдзельнічалі лепшыя калектывы з усёй Віцебскай вобласці. Артысты прадстаўлялі нумары ў конкурсах дзіцяча-моладзевых фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл традыцыйнага складу, турніры пар-выканаўцаў беларускіх побытавых танцаў, харэаграфічнай імправізацыі (салісты) ў малодшай, сярэдняй і старэйшай узроставых катэгорыях. Сенненскія танцоры паказалі такія беларускія побытавыя танцы як «Ночка», «Барыня», «Лысы», «Абэрак», «Каробачка», «Жабка» і іншыя.
Па выніку конкурснай праграммы ўдзельнік клуба Анатоль Любіеў заняў першае месца ў харэаграфічнай імправізацыі. У парным танцы ён і Ліяна Макеенкава таксама атрымалі перамогу.
Анатоль МОСІН.
Фота прадастаўлена клубам «Крывія».
Депутаты на заседании второй сессии Палаты представителей Национального собрания восьмого созыва приняли в первом чтении…
Новации законопроекта по вопросам государственного социального страхования и пенсионного обеспечения, одобренного на заседании второй сессии…
Аграрии выполнили второй укос трав на площади 176,8 тыс. га, что составляет 16,6% от запланированного.…
🌸«СЛАВЯНСКИЙ БАЗАР: ЦИФРЫ И ФАКТЫ»🌸 Уникальным событием «СЛАВЯНСКОГО БАЗАРА В ВИТЕБСКЕ» в 2005 году стало…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 30 июня принял ряд кадровых решений, сообщает корреспондент БЕЛТА. Глава государства…
В МЧС предупредили о факторах опасности из-за сильного ветра, сообщает БЕЛТА. Порывистый ветер, в отдельных…