Спрашивали-отвечаем Автомобиль: быть собственником или пользоваться?

Часам у натарыяльную кантору звяртаюцца грамадзяне, якія не разумеюць, чаму ім прыйшоў штраф за парушэнне правілаў ваджэння аўтамабіля, хаця аўто прададзена па даверанасці.

— Як паказвае натарыяльная практыка, расказвае загадчык натарыяльнай канторы Сенненскага раёна Марыя ФЁДАРАВА, грамадзяне вельмі часта блытаюць даверанасць на валоданне, карыстанне і распараджэнне транспартным сродкам (так званую “генеральную” даверанасць) з дагаворам куплі-продажу.

 У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні здзелак па адчужэнні транспартных сродкаў”, дагаворы куплі-продажу, мены, дарэння аўтатранспарту ажыццяўляюцца ў простай пісьмовай форме і падлягаюць рэгістрацыі ў рэгістрацыйных падраздзяленнях Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў. Па жаданіі бакоў указаныя здзелкі могуць быць засведчаны натарыусам. Аўтаўладальнікі павінны ведаць, што толькі ў выпадку заключэння аднаго з указаных вышэй дагавораў адбываецца пераход права ўласнасці на транспартны сродак ад папярэдняга ўласніка да пакупніка.

 У выпадку выдачы “генеральнай” даверанасці на аўтамабіль пераход права ўласнасці не адбываецца. Той, хто ўказаны ў пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку як уладальнік, нясе адказнасць у выпадку фіксацыі парушэння  спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, маючымі функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.

 Пры здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння, калі віноўнік аварыі знік, а рэгістрацыйны знак аўтамабіля запомнілі відавочцы, уласніку давядзецца даказваць, што не ён кіраваў аўтамабілем, што аўтамабіль перададзены іншай асобе ў часовае карыстанне.

 А тым, хто атрымаў натарыяльна засведчаную даверанасць на валоданне, карыстанне і распараджэнне транспартным сродкам, трэба памятаць наступныя важныя моманты. Першы: вы не купілі аўтамабіль, не сталі яго ўласнікам, нават калі перадалі за аўто абумоўленую суму грошай. Другі: даверанасць мае тэрмін дзеяння. Акрамя гэтага, асоба, выдаўшая яе, мае права ў любы час яе адмяніць. Трэці: у выпадку здзяйснення сапраўдным уласнікам злачынства на яго маёмасць, у тым ліку і аўтамабіль, можа быць накладзены арышт. Віноўнай асобе можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе канфіскацыі маёмасці. Чацвёрты: у выпадку смерці асобы, якая выдала даверанасць, гэта даверанасць спыняецца. У гэтым выпадку нашчадкі павінны аформіць спадчыну на аўтамабіль і зарэгістраваць яго на сваё імя.  І не факт, што новы ўласнік прыме да ўвагі папярэднюю перадачу грошай за аўтамабіль і не запатрабуе новую суму. Пяты: даверанасць спыняе сваё дзеянне і ў выпадку смерці асобы, якой яна выдадзена.

 Ва ўсіх пералічаных сітуацыях справа можа скончыцца судовым разбірацельствам. Каб пазбегнуць гэтага, трэба правільна дзейнічаць з самага пачатку. Калі вы хочаце, каб аўтамабіль быў вашай уласнасцю, заключыце дагавор. Калі хочаце часова пакарыстацца аўтамабілем без выплаты ўласніку яго кошту, можна аформіць даверанасць.

 Таццяна Буракова. 

 

 

 

admin

Recent Posts

От поля до полки: как в Беларуси развивается производство и экспорт рапсового масла

Каких результатов достигли в Беларуси в производстве и экспорте рапсового масла, рассказал заместитель председателя концерна…

3 часа ago

ФОТОФАКТ: Осенняя ярмарка в Сенно

Традиционная осенняя ярмарка по продаже продовольственных и непродовольственных товаров проходит в Сенно. 🟢Здесь можно приобрести…

3 часа ago

Услугой социальной передышки в Беларуси за полгода воспользовались 110 семей с детьми-инвалидами

В Беларуси для семей, которые воспитывают детей с инвалидностью в возрасте от 4 до 18…

5 часов ago

Как любовь к земле становится делом всей жизни

Сегодня Миоры превратились в центр притяжения всей Витебщины. Здесь проходит областной фестиваль-ярмарка «Дажынкі-2026». Среди тех,…

6 часов ago

Сегодня отмечается Международный день здорового питания

Сегодня отмечается Международный день здорового питания По данным Всемирного фонда дикой природы и экологических институтов,…

22 часа ago

У жителя г. Сенно изъяты емкости с маслом каннабиса — опасным наркотическим средством

В ходе проведения оперативно-розыскного мероприятия в квартире ранее не судимого сенненца, 1972 г.р., обнаружены и…

23 часа ago