Менавіта тут напярэдадні 25-й гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты, іх родныя і сябры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, уладных структур. Да прысутных на мітынгу звярнуліся камісар раённага ваеннага камісарыята, падпалкоўнік Сяргей Пінчук, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў Сяргей Акулёнак, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца. У памяць аб усіх, хто не вярнуўся з вайны, каго не стала пазней, была аб’яўлена хвіліна маўчання.
Пасля непрацяглага мітынгу «афганцаў» запрасілі ў актавую залу дзіцячай школы мастацтваў. Відэаматэрыял, у якім былі ўключаны кадры з дакументальных і мастацкіх фільмаў, прысвечаных падзеям больш чым дваццаці пяці гадовай даўнасці, не пакінуў нікога раўнадушным. На экране адзін за адным з’яўляліся фотаздымкі сенненцаў, якія не вярнуліся з вайны.
Ці ведалі, ці разумелі яны і тыя, хто сядзеў у зале, дзеля чаго ваявалі? Мабыць, не. Але хлопцы ўсведамлялі, што ў чужой краіне яны выконваюць свой воінскі абавязак.
Некаторыя абставіны ўводу савецкіх войскаў у Афганістан нагадаў ваенны камісар раёна Сяргей Пінчук. Да воінаў-інтэрнацыяналістаў звярнулася Ганна Якаўлева, намеснік старшыні райвыканкама. Яна ўручыла падзячныя пісьмы райвыканкама 10 удзельнікам афганскай вайны. Слова меў воін-афганец Карым Хасанаў. Звяртаючыся да былых салдат, ён пажадаў усім добрага здароўя, аптымізму, кахання, нагадаўшы, што сход адбываецца ў дзень закаханых.
У гонар воінаў быў дадзены канцэрт, удзел у якім прынялі лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна і выканаўцы папулярных песень.
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…
На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…