Сёлета ўдзельнікамі традыцыйнага дзіцячага форуму, які прайшоў на Сенненшчыне ў сямнаццаты раз, сталі 258 вучняў з 17 устаноў адукацыі. Дзеці і падлеткі прадстаўлялі сваё майстэрства ў намінацыях «Вакальная творчасць», «Тэатральная творчасць», «Харэаграфічная творчасць», «Тэатр мод», «Выяўленчае мастацтва» і «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць». У час выступленняў юных артыстаў падтрымлівалі іх настаўнікі, бацькі, школьныя сябры.
Адкрыў праграму фестывалю танцавальны калектыў «Капельки» Багушэўскай СШ №1. Першым выступаць заўсёды больш складана, чым іншым, але «Капелькі» з гонарам справіліся са сваёй задачай. Дзіцячая шчырасць, непасрэднасць і стараннасць задалі добры тон творчаму конкурсу і стварылі ў зале атмасферу добразычлівасці і дабрыні.
На фестывалі выступіла яго былая пастаянная ўдзельніца Анастасія Бялко, якая была запрошана ў якасці госці. Сенненская «Ранішняя зорка» дала дзяўчыне пуцёўку ў прафесійнае жыццё: Насця стала студэнткай Наваполацкага музычнага каледжа. Госця пажадала юным артыстам задавальнення ад конкурсу і перамог.
Усе ўдзельнікі фестывалю, і «старажылы», і дэбютанты, вельмі стараліся. А гледачы атрымалі масу прыемных эмоцый, і ад канцэртных нумароў, і ад экспанатаў выстаў выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, бо кожнае выступленне і кожная работа былі цудоўнымі ўжо тым, што ў іх адчувалася душа юных артыстаў, мастакоў і майстроў.
На жаль, абмежаваная газетная плошча не дазваляе падрабязна расказаць пра выступленні і мастацкія творы ўдзельнікаў фестывалю, бо нават толькі пералік яго пераможцаў зойме не адзін дзясятак радкоў.
Найбольшую колькасць прызавых месцаў атрымалі вучні сенненскіх школ (СШ №2 —11, СШ №1 — 8), Машканскай (7), Багушэўскай №1 і Нямойтаўскай школ (па 5 месц), Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі (11). Кіраўнікам гэтых устаноў загадам начальніка аддзела адукацыі аб’яўлены падзякі. За аказанне дапамогі ў правядзенні фестывалю падзякай адзначаны дырэктары СШ №2 г.Сянно, Студзёнкаўскай і Яноўскай школ.
«Ранішняя зорка-2014» завяршылася. Пачынаецца падрыхтоўка да новага фестывалю
Таццяна Буракова.
Фота Андрэя Мурашэвіча.
С каждым днем все больше людей страдают от наркотической зависимости. Самое страшное, что на эту…
В Сенненском районе проживают 254 многодетных семьи, воспитывающих 869 детей, из них 540 школьников, сообщил…
Здоровье таланту не помеха. Это на личном примере доказывает воспитанница Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный»…
Гостиница "Лучеса" ежегодно принимает практически весь звездный состав Международного фестиваля искусств "Славянский базар в Витебске".…
В г.п.Богушевск прошел митинг “Героям-победителям - память на века". В мероприятии приняли участие Вячеслав Богданов,…
В лесопарке 40-летия Победы фейерверки эмоций как всегда собирают тематические площадки. Приглашают жителей и гостей…