Звёздные дети! “Утренняя звезда — 2014” зажгла новые таланты на небосклоне Сенненщины

Падведзены вынікі фестывалю дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка-2014», які быў арганізаваны і праведзены аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Сенненскім раённым цэнтрам дзяцей і моладзі.

Сёлета ўдзельнікамі традыцыйнага дзіцячага форуму, які прайшоў на Сенненшчыне ў сямнаццаты раз, сталі 258 вучняў з 17 устаноў адукацыі. Дзеці і падлеткі прадстаўлялі сваё майстэрства ў намінацыях «Вакальная творчасць», «Тэатральная творчасць», «Харэаграфічная творчасць», «Тэатр мод», «Выяўленчае мастацтва» і «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць». У час выступленняў юных артыстаў падтрымлівалі іх настаўнікі, бацькі, школьныя сябры.

Адкрыў праграму фес­тывалю танцавальны калектыў «Капельки» Багушэўскай СШ №1. Першым выступаць заўсёды больш складана, чым іншым, але «Капелькі» з гонарам справіліся са сваёй задачай. Дзіцячая шчырасць, непасрэднасць і стараннасць задалі добры тон творчаму конкурсу і стварылі ў зале атмасферу добразычлівасці і дабрыні.

На фестывалі выступіла яго былая пастаянная ўдзельніца Анастасія Бялко, якая была запрошана  ў якасці госці. Сенненская «Ранішняя зорка» дала дзяўчыне  пуцёўку ў прафесійнае жыццё: Насця стала сту­дэнт­кай Наваполацкага музычнага каледжа. Госця пажадала юным артыстам задавальнення ад конкурсу і перамог.

Усе ўдзельнікі фестывалю, і «старажылы», і дэбютанты, вельмі стараліся. А гледачы атрымалі масу прыемных эмоцый, і ад канцэртных нумароў, і ад экспанатаў выстаў выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, бо кожнае выступленне і кожная работа былі цудоўнымі ўжо тым, што ў іх адчувалася душа юных артыстаў, мастакоў і майстроў.

На жаль, абмежаваная газетная плошча не дазваляе падрабязна расказаць пра выступленні і мастацкія творы ўдзельнікаў фестывалю, бо нават толькі пералік яго пераможцаў зойме не адзін дзясятак радкоў.

Найбольшую колькасць прызавых месцаў  атрымалі вучні сенненскіх школ (СШ №2 —11, СШ №1 — 8), Машканскай (7), Багушэўскай №1 і Нямойтаўскай школ (па 5 месц), Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі (11). Кіраўнікам гэтых устаноў загадам начальніка аддзела адукацыі аб’яўлены па­дзякі. За аказанне дапамогі ў правядзенні фестывалю падзякай адзначаны дырэктары СШ №2 г.Сянно, Студзёнкаўскай і Яноўскай школ.

«Ранішняя зорка-2014» завяршылася. Пачынаецца падрыхтоўка да новага фестывалю

Таццяна Буракова.

Фота Андрэя Мурашэвіча. 

 

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

2 часа ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

3 часа ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

4 часа ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

5 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

8 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago