У раённым этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» прынялі ўдзел 60 школьнікаў з дзесяці ўстаноў адукацыі Сенненскага раёна.
Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых катэгорыях – малодшай, сярэдняй і старэйшай, у два этапы: стральба і лыжны крос. Пачалі барацьбу самыя юныя спартсмены – 10-11-ці гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Бачна было, як яны хваляваліся падчас спаборніцтва. Дапамагалі ім справіцца старэйшыя сябры і слушныя падказкі настаўнікаў фізкультуры. Пасля стральбы спартсменаў чакала лыжная дыстанцыя, якую праходзілі ў парку 40-годдзя Перамогі. Група падтрымкі ўражвала колькасцю балельшчыкаў. Падтрымаць спартсменаў прыйшлі іх сябры, бацькі, выхаванцы СДЮШАР. На працягу дзвюх гадзін на Сінаях чулася гучнае «Давай».
Барацьба за лідарства была напружанай. Па выніках спаборніцтва ў камандным заліку перамаглі спартсмены з Какоўчынскай ДССШ (настаўнік фізкультуры Уладзімір Мірановіч). Другое месца ў навучэнцаў Багушэўскай сярэдняй школы (настаўнікі Максім Янукоў, Мікіта Мушынскі, Юрый Гаранькоў), трэцяе – у Студзёнкаўскай ДССШ (настаўнікі Андрэй Драздоўскі і Сяргей Быкаў).
Сфарміравана зборная раёна, якая будзе адстойваць гонар Сенненшчыны на абласным этапе спаборніцтваў. У яе склад увайшлі юныя спартсмены з усіх школ.
Па словах Ірыны Грабнёвай, метадыста аддзела па адукацыі Сенненскага райвыканкама, «Снежны снайпер» — адно з самых маштабных і паспяховых праектаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Мерапрыемства карыстаецца асаблівай папулярнасцю і сярод навучэнцаў раёна. За час яго правядзення многія школьнікі атрымалі пуцёўку ў спорт менавіта з гэтых стартаў: адны сталі навучэнцамі нашай школы алімпійскага рэзерву, іншыя працягнулі вучобу ў вучылішчах алімпійскага рэзерву.
У розныя гады ўдзельнікамі рэспубліканскага этапу спаборніцтваў былі Арцём Гарнак і Руслан Зайцаў – выхаванцы Сенненскай СДЮШАР, Віталій Кудрашоў, Яўген Свірынюк, Васілій Вастракоў – Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву, Аліна Зайцава, Яўген Лапікаў – эксперыментальнай групы па біятлоне Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву.
Пераможцы ў асабістым заліку:
Малодшая група
Аляксандр Сімановіч (Какоўчынская ДССШ),
Любоў Будчанка (Студзёнкаўская ДССШ).
Сярэдняя група
Мікіта Андрыяшка (Багушэўская сярэдняя школа),
Анастасія Сяменька (Какоўчынская ДССШ).
Старэйшая група
Ілья Лапікаў (Студзёнкаўская ДССШ),
Татьяна Зайцава (Студзёнкаўская ДССШ).
Мы продолжаем печатать рассказы о людях, чья жизнь была опалена войной. Это воспоминания их родственников,…
ПОДГОТОВКА ПОТРЕБИТЕЛЕЙ ТЕПЛОВОЙ ЭНЕРГИИ К НОВОМУ ОТОПИТЕЛЬНОМУ СЕЗОНУ На календаре середина сентября и подготовка организаций…
Опасности ребенка могут подстерегать везде. Ничто не может полностью защитить от них. Задача взрослых, как…
Народный контроль - в действии! 🔴18 сентября, с 11.30 до 20.30, будет работать общественная приемная…
Каждый ребенок заслуживает счастья и любви. И если мы можем сделать хоть что-то для этого,…
УП «Витебскоблгаз» напоминает! Уважаемые жители района, во избежание несчастных случаев при использовании газоиспользующего оборудования…