У даступнай для аўдыторыі форме, пасрэдніцтвам лялек, якіх агучвалі самадзейныя артысты з аршанскай баптысцкай царквы, была расказана гісторыя пра таго, хто прыйшоў на зямлю, каб зрабіць людзей лепшымі, хто ахвяраваў сабой, сваім зямным жыццём дзеля іншых. Біблейскі сюжэт у пастаноўцы лялечнага тэатра цесна пераплецены з паўсядзённым жыццём хлопчыка Пеці і яго сяброў, якія ў рэшце рэшт пачынаюць разумець такія простыя і вечныя ісціны: не пажадай зла іншым; рабі так, як ты хочаш, каб ставіліся да цябе.
Дзеці шчыра суперажывалі героям спектакля і на дзіва хутка засвоілі імёны біблейскіх герояў, зрабілі правільныя вывады з павучальнай гісторыі. Гэта стала зразумелым, калі Ірына Дзямідчык і Аляксандр Пазняк, члены царквы «Надзея», паспрабавалі высветліць, ці былі засвоены ўрокі спектакля. Хаця, не, дзіўнага тут нічога няма. Многія прысутныя ў зале спектаклі, якія прымушаюць задумвацца над сэнсам жыцця, глядзяць не першы раз.
Пасля спектакля дзеці атрымалі падарункі. Уручаць іх — яшчэ адна традыцыя сенненскіх хрысціян-баптыстаў. Як расказаў Павел Дзямідчык, прасвітар царквы «Надзея», «святочныя падарункі для дзяцей рыхтуюцца ў еўрапейскіх краінах, а вось даставіць іх дзецям — справа беларускіх цэркваў».
Нас прыцягваюць самаахвярныя асобы. Іх на працягу гісторыі чалавецтва было шмат. Але Ісус Хрыстос здзейсніў найвялікшы подзвіг. «Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто аддае жыццё за сваіх сяброў», — Хрыстос не толькі сказаў так, ён так зрабіў. Дзеля тых, хто яго любіў, прыняў, і ў імя ворагаў.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Здымкі аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…
Корреспондент "ГС" заглянула в спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР». Лагерь работает по трем направлениям: биатлон, греко-римская…
⚡️Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине Сотрудники Поставского РОВД задержали 52-летнего лжесвященника из Литвы. Являясь гражданином…
На озере Рубовское утонул мужчина, сообщили в Сенненском РОЧС. Это первый смертельный случай на воде…
«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница райцентра. Женщина…
Белорусская партия "Белая Русь" дала старт трогательной инициативе, призванной чествовать многодетные семьи и возрождать исконные…