Работа па ліквідацыі наступстваў снегападаў у Сенненскім раёне працягваецца

Адбылося пася­джэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Сенненскім раённым выканаўчым камітэце.

У сувязі з моцным снегападам, што прынёс цыклон «Даніэла», на нарадзе была прааналізавана сітуацыя, якая склалася на тэрыторыі раёна. У рабоце камісіі прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў і службаў, адказныя за жыццядзейнасць горада і раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

І старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Леанід Хірэвіч гаварылі аб тым, што, у першую чаргу, неабходна забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне транспарту, «хуткай дапамогі», пажарнай службы, аўтамагазінаў.

Аналізуючы вынікі работы службаў у неспрыяльных умовах, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Пракаповіч адзначыў, што з  наступствамі снегападу горад справіўся, але рабты вяліся  марудна, бо камунальнікамі не былі прыняты прэвентыўныя меры. А новыя снегапады могуць пагоршыць становішча ўжо ў бліжэйшыя дні. Сяргей Віктаравіч лічыць, што не на належным узроўні працуе «сістэма адказных за такія сітуацыі».

Кіраўнікі службаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў далажылі аб маючых месца праблемных зонах. У цэлым ні на дарогах, ні ў плане забеспячэння жыццядзейнасці людзей цыклон сур’­ёзных праблем не стварыў. Перашкоды на шляху «хуткай дапамогі», аўталавак, школьных, рэйсавых аўтобусаў ліквідаваны. Транспартны рух не перапыняўся. Патрабуюць расчысткі пляцоўкі разваротаў аўтобусаў, аўтобусныя прыпынкі. Не зафіксавана ў раёне выпадкаў адключэння электрычнасці. Самая вострая праблема, па словах выступаўшых на пасяджэнні, гэта ачыстка дарог мясцовага значэння і вуліц сельскіх населеных пунктаў.

—Тэхніка да гэтага часу працуе ў тры змены па ўсіх дарогах раёна, — паведаміў дырэктар ДРБУ-146 Васіль Ступаневіч. — У перыяд інтэнсіўнага снегападу завіруха замятала так, што нашай работы як не было.

На пасяджэнні ўзнімалася пытанне прыцягнення да ўборкі снегу ў вёсках тэхнікі сельгас­прадпрыемстваў. На жаль, не ўсе гаспадаркі ідуць насустрач дарожным арганізацыям у рашэнні ўзнікаючых пытанняў.

Супрацоўнікі РАНС рэкамендавалі кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў ачысціць дахі фермаў, складоў, майстэрняў ад снегу. Не перашкодзіць гэта зрабіць і прыватным гаспадарам, асабліва тым, чые дамы далёка не новыя.  Сацыяльныя службы не пакінуць без увагі адзінокіх пажылых людзей. Ім дапамогуць расчысціць двары, падыходы да дому.

Вясковым жыхарам выратавальнікі раяць не перакальваць печы, а паліць іх два-тры разы на дзень. Грамадзян просяць з разуменнем аднесціся да абстаноўкі, якая склалася ў выніку снегападу, а таксама аператыўна інфармаваць службу выратавання аб парушэннях у сістэме жыццезабеспячэння.

 Ларыса МУКАМОЛАВА

admin

Recent Posts

Праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны», прошло в Сенно

В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…

6 часов ago

О смыслах Дня народного единства. Лукашенко проводит большую встречу с идеологическим активом и экспертами

Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…

11 часов ago

В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации из Российской Федерации

В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…

11 часов ago

Мастера Сенненского Дома ремесел подарили городу полотно из «маляванок»

Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…

13 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем народного единства

Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…

14 часов ago

«Неделя мобильности» проходит на Сенненщине

По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…

1 день ago