У сувязі з моцным снегападам, што прынёс цыклон «Даніэла», на нарадзе была прааналізавана сітуацыя, якая склалася на тэрыторыі раёна. У рабоце камісіі прынялі ўдзел кіраўнікі прадпрыемстваў і службаў, адказныя за жыццядзейнасць горада і раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
І старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Леанід Хірэвіч гаварылі аб тым, што, у першую чаргу, неабходна забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне транспарту, «хуткай дапамогі», пажарнай службы, аўтамагазінаў.
Аналізуючы вынікі работы службаў у неспрыяльных умовах, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Пракаповіч адзначыў, што з наступствамі снегападу горад справіўся, але рабты вяліся марудна, бо камунальнікамі не былі прыняты прэвентыўныя меры. А новыя снегапады могуць пагоршыць становішча ўжо ў бліжэйшыя дні. Сяргей Віктаравіч лічыць, што не на належным узроўні працуе «сістэма адказных за такія сітуацыі».
Кіраўнікі службаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў далажылі аб маючых месца праблемных зонах. У цэлым ні на дарогах, ні ў плане забеспячэння жыццядзейнасці людзей цыклон сур’ёзных праблем не стварыў. Перашкоды на шляху «хуткай дапамогі», аўталавак, школьных, рэйсавых аўтобусаў ліквідаваны. Транспартны рух не перапыняўся. Патрабуюць расчысткі пляцоўкі разваротаў аўтобусаў, аўтобусныя прыпынкі. Не зафіксавана ў раёне выпадкаў адключэння электрычнасці. Самая вострая праблема, па словах выступаўшых на пасяджэнні, гэта ачыстка дарог мясцовага значэння і вуліц сельскіх населеных пунктаў.
—Тэхніка да гэтага часу працуе ў тры змены па ўсіх дарогах раёна, — паведаміў дырэктар ДРБУ-146 Васіль Ступаневіч. — У перыяд інтэнсіўнага снегападу завіруха замятала так, што нашай работы як не было.
На пасяджэнні ўзнімалася пытанне прыцягнення да ўборкі снегу ў вёсках тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў. На жаль, не ўсе гаспадаркі ідуць насустрач дарожным арганізацыям у рашэнні ўзнікаючых пытанняў.
Супрацоўнікі РАНС рэкамендавалі кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў ачысціць дахі фермаў, складоў, майстэрняў ад снегу. Не перашкодзіць гэта зрабіць і прыватным гаспадарам, асабліва тым, чые дамы далёка не новыя. Сацыяльныя службы не пакінуць без увагі адзінокіх пажылых людзей. Ім дапамогуць расчысціць двары, падыходы да дому.
Вясковым жыхарам выратавальнікі раяць не перакальваць печы, а паліць іх два-тры разы на дзень. Грамадзян просяць з разуменнем аднесціся да абстаноўкі, якая склалася ў выніку снегападу, а таксама аператыўна інфармаваць службу выратавання аб парушэннях у сістэме жыццезабеспячэння.
Ларыса МУКАМОЛАВА
В период с 1 по 4 мая спасатели Сенненского РОЧС усилят работу по обследованию жилищного…
Сегодня в Витебске в Летнем амфитеатре проходит чествование лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины». Среди…
С 3 по 7 июня 2025 года в рамках Белорусской агропромышленной недели в Минске пройдут Международные специализированные…
Красоту городу создают цветы. Первыми порадовали своим цветением жителей и гостей райцентра тюльпаны. Сотрудники РУП…
Сенно отметит День труда насыщенной праздничной программой. Мероприятия начнутся 1 мая в 10.00 праздничной тематической…
Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на международном патриотическом форуме Союзного государства "Великое наследие - общее…