Да навагодніх святаў навучальную ўстанову, як, дарэчы, і ўсе ў раёне, тут упрыгожваюць штогод. Стараюцца і педагогі, і вучні.
Сёлета вырашылі дадаць у святочны інтэр’ер новы штрых – зрабіць казачную фотазону. Атрымалася прыгожа. “У зімовым лесе” — так называецца навагодняя інсталяцыя, якую рыхтавалі на працягу месяца. Тут можна ўбачыць запрэжанага ў сані аленя, які ў чаканні свайго гаспадара стаіць на лясной дарозе. Спецыяльна для вырабу галоўнай фігуры быў набыты пенапласт, расказала Ганна Броўка, дырэктар навучальнай установы. Працаваў над ёй Аляксандр Цярэня, настаўнік працоўнага навучання. Работнікі школы паклапаціліся над стварэннем святочных дрэў.
Фотазона аформлена для малодшых школьнікаў, але аматараў акунуцца ў навагоднюю казку шмат і сярод вучняў старэйшага звяна.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Ходцаўскай ДССШ.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…