Categories: Главное

Сярод прафесіяналаў малочнай галіны аказаліся і сенненцы

На мінулым тыдні ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў прайшло мерапрыемства па ўшанаванні і ўзнагароджанні лепшых жывёлаводаў краіны. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Гэта ўрачыстасць стала фінальным акордам акцыі “Наш жывёлавод”, якая праходзіла ў краіне. У ёй прынялі ўдзел каля 250 лепшых працаўнікоў ферм і комплексаў.  Прыемна адзначыць, што сярод  прафесіяналаў малочнай галіны аказаліся і прадстаўнікі нашага раёна: аператары машыннага даення Наталля Цегіна з ААТ “Студзёнка” (МТФ “Студзёнка – 1”) і Людміла Пракаповіч з ААТ “Сінягорскае” (МТФ “Сінягорскае”).

     — Прыгожае было мерапрыемства. Шмат цёплых слоў гучала у адрас жывёлаводаў, — дзеліцца ўражаннямі Наталля Цегіна. — Старшыня беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалаў Лабушаў назваў аператара машыннага даення найбольш значнай прафесіяй на вёсцы, а першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч – самай працалюбівай часткай сельскіх жыхароў. Такія словы, безумоўна, было прыемна слухаць. Вельмі спадабалася і канцэртная праграма, выстава-дэгустацыя прадукцыі  перапрацоўчай прамысловасці.

Летась ад кожнай каровы Наталля Міхайлаўна надаіла ў сярэднім па 3 573 кг малака. З 10 месяцаў бягучага года лічбы дасягнулі 3 663 кг (прыбаўка да паказчыка мінулага года склала 90 кг).

Больш за дзесяць гадоў працуе аператарам машыннага даення ў ААТ “Сінягорскае” Людміла Пракаповіч, якая таксама была запрошана на рэспубліканскую ўрачыстасць. Людміла Уладзіміраўна добра спраўляецца са сваімі абавязкамі. Яе вытворчыя паказчыкі — адны з самых высокіх у раёне, за што жанчына неаднаразова адзначалася на раённых урачыстасцях, прымеркаваных да Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Дарэчы, сёлета партрэт Людмілы Пракаповіч занесены на раённую Дошку гонару.

     — На мерапрыемстве такога ўзроўню я была ўпершыню, — расказвае Людміла Пракаповіч. — Уразіў сваёй велічнасцю сам Палац: прыгожы будынак, вялікая зала… І столькі павагі да людзей нашай прафесіі: віншаванні з надыходзячым святам, падзякі… Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі каштоўныя падарункі, кветкі. Асабліва адзначаліся даяркі з вялікім працоўным стажам, шматдзетныя маці, лепшыя прафесіяналы з ліку маладых спецыялістаў. Але справа не ў падарунках. Галоўнае – павага да чалавека працы, увага і клопат пра яго.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

admin

Recent Posts

МАРТ провел мониторинг более 2,8 тыс. объектов.

Министерство антимонопольного регулирования и торговли подвело итоги контрольной деятельности за девять месяцев 2026 года.  "За…

7 часов ago

Вдохновленные Шагалом. Белорусские дизайнеры представили коллекции на Московской Неделе моды

 На Московской неделе моды свои новые коллекции продемонстрировали и белорусские дизайнеры, вдохновленные творчеством Марка Шагала. …

7 часов ago

Белорусские авиаконструкторы представили новинки на «ИННОПРОМ. Беларусь»

Белорусские авиаконструкторы представили новинки на II Международной промышленной выставке "ИННОПРОМ. Беларусь" в Минске.  Предприятие демонстрирует…

8 часов ago

С 5 по 16 октября на Сенненщине пройдет республиканская профилактическая акция «Молодежь за безопасность»

С добром в каждый дом С 5 по 16 октября на Сенненщине пройдет республиканская профилактическая…

9 часов ago

Картофель в Беларуси убран с 58% площадей

Картофель в Беларуси убран с 58% площадей, что составляет 13 тыс. га от плана в…

11 часов ago

На Сенненщине прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

На Сенненщине прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя. Разделить радость праздника в РЦКиНТ собрались руководители,…

1 день ago