Елена Пашкевич, животновод УСП «Дружбинец», не жалеет, что связала жизнь с сельским хозяйством

«Добра працуеш —павагу маеш» — вядомая беларуская прыказка стала дэвізам у жыцці многіх жыхароў Сенненскага раёна.

Жывёлавод 5 разраду УСП «Дружбінец» Алена Пашкевіч у іх ліку. У гэтым годзе партрэт жанчыны годна займае месца на раённай Дошцы Гонару.

У сельскай гаспадарцы таксама можна дасяг­нуць добрых вынікаў, упэўнена Алена Анатольеўна. Ужо на працягу 8 гадоў жанчына аддана працы ў гэтай сферы. Падчас гутаркі мы даведаліся, што бацькі Алены Пашкевіч таксама працавалі ў сельскай гаспадарцы. Таму можна  сказаць, што прафесію жанчына атрымала ў спадчыну. Маці была даяркай, бацька – механізатарам, які перад пенсіяй таксама працаваў у жывёлагадоўлі.

 Нарадзілася Алена Пашкевіч у вёсцы Вейна Сенненскага раёна. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Расненскай школе. З цягам часу выйшла замуж і пераехала ў в. Багданава, дзе жывё і сёння. Цяпер Алена Пашкевіч – гэта шчаслівая маці 3 сыноў, жонка і бабуля. Дарэчы, яе муж Аляксандр таксама працуе ва УСП «Дружбінец» механізатарам.

  – Не шкадую, што звязала жыццё з сельскай гаспадаркай, — адзначае Алена Анатольеўна. — Так, не заўсёды бывае лёгка, але каб быў вынік, трэба працаваць.

 Жанчына даглядае больш за 100 галоў буйной рагатай жывёлы.Таксама падтрымлівае парадак на ферме. Калі жывёла мае нездаровы выгляд, звяртаецца да ветурачоў. Алена Пашкевіч кажа, што жывёлы – гэта вельмі чулыя стварэнні, якія добра счытваюць твае адносіны да іх.   

 Чалавечнасць, працалюбі­васць, сумленне, адказнасць – такія якасці ўласцівы жывёлаводу 5 разраду Алене Пашкевіч.

Вольга КАРПАВА.

Фота з архіву «ГС».

admin

Recent Posts

В Беларуси с 1 ноября выросли размеры государственной адресной социальной помощи

В Беларуси c 1 ноября будут действовать новые размеры государственной адресной социальной помощи, сообщили БЕЛТА…

38 минут ago

Лукашенко утвердил важнейшие прогнозные параметры развития Беларуси на 2026 год

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 ноября подписал указ №385, которым утверждены важнейшие прогнозные параметры развития…

44 минуты ago

Почетных грамот райисполкома удостоены сенненки

Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд, активное участие в ветеранском движении Сенненского…

3 часа ago

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

1 день ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

1 день ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

1 день ago